Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

«Скажы гэта кветкамі». Ноч музееў з музеем гісторыі рэлігіі

Ноч сёлета музееў пройдзе ў рамантычнай абстаноўцы.  Госці адправяцца ў падарожжа па залах музея і зазірнуць у салон мадам дэ Флёр. Як абяцаюць арганізатары свята, за адзін вечар можна будзе вывучыць некалькі моў: мушак, кветак і веераў. А вывучыўшы, згуляць у салонную гульню, дзе кожнаму кветцы адпавядала пэўная фраза, і паспрабаваць прызначыць спатканне, размаўляючы толькі з дапамогай назвы кветак.

Будзе ў гасцей і ўнікальная магчымасць спытаць рады ў рун і атрымаць філасофскі адказ на сваё пытанне. Верыць ці не прадказанню — вырашаць вам.

Асноўнай жа тэмай і лейтматывам свята стануць кветкі —  свята «Ноч у музеі» злучыцца з фэстам «Феерыя кветак».

Дапоўніць вечар прыемная музыка ў выкананні аркестра Nota Band пад кіраваннем Юліі Амельчанка,  жарты тэатра гумару «Канкан» і  пясочная анімацыя ад Веранікі Паплаўскай.

Пачатак праграмы «Скажы гэта кветкамі!» У музеі гісторыі рэлігіі ў 20.00.

comments powered by HyperComments


Дата

20.05.2017

Час

20:00
Музей гісторыі рэлігіі

Месца правядзення

Музей гісторыі рэлігіі
вул. Замкавая, 16