Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

«Шансон нядзелі». Канцэрт музычна-турыстычнага сезону «Воскресенье у дворца»

Арганізатары мерапрыемства абяцаюць паказаць лепшых выканаўцаў Гродна ў жанры аўтарскай песні і сучаснага гарадскога раманса. Праграма «Шансон»  — гэта акустычныя інструменты, сапраўдны жывы гук, сустрэча з таленавітымі гродзенскімі аўтарамі-выканаўцамі, песні ад душы і для душы пра каханне, родны горад, бацькоў, пра мужчынскі характар, СССР і многае іншае.
У праграме выступяць лепшыя аўтары-выканаўцы аб’яднання «Клуба Арганізаваных бардаў» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.

Спецыяльныя госці канцэрта  — барды з Расіі.

Сяргей Карачэнка — аўтар-выканаўца, які ўвайшоў у склад лепшых  за апошнія 10 гадоў па версіі Расійскага музея шансона, неаднаразовы намінант на лепшую песню «Шансон года».
Андрэй Татур і Студыя шансона «Хуліган Бэнд». Андрэй — аўтар больш за 1000 песень, намінант нацыянальнай літаратурнай прэміі «ПОЭТ ГОДА 2016», якую праводзіць Федэральнае агенцтва па друку і масавых камунікацыях Расійскай Федэрацыі. Андрэй Татур быў запрошаным госцем 22-га штогадовага фестывалю памяці Аркадзя Севернага ў Санкт-Пецярбургу.

comments powered by HyperComments


Дата

18.06.2017

Час

19:00 - 20:30

Месца правядзення

Савецкая плошча