Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Прэзентацыя кнігі-біяграфіі першай амбасадар Польшчы ў Беларусі

Падзея ў ФБ: facebook.com/events/284550445319963/

Запрашаем на прэзентацыю кнігі «Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязні» — біяграфіі Эльжбеты Смулковай, выбітнай беларусісткі і першага амбасадара Польшчы ў Беларусі.

Гэта расповед пра складаную польскую гісторыю ХХ стагоддзя, гісторыю Беларусі. Народжаная ў Львове дзяўчынка, бацька якой быў забіты НКУС, была сасланая ў Сыбір, вяртаецца дадому, а праз гады становіцца адным з найлепшых знаўцаў беларускай мовы ў Польшчы. Нарэшце яна становіцца вышэйшым прадстаўніком Польскай дзяржавы ў незалежнай Беларусі.

Пані Эльжбета — так называюць у Беларусі выбітнага славіста і беларусазнаўцу, колішнюю кіраўніцу катэдры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта і катэдры беларускай літаратуры Універсітэта ў Беластоку, першага амбасадара Польшчы ў Беларусі, прафесара Эльжбету Смулкову, якая вывучае і пашырае беларускую культуру ў Польшчы і ў свеце ўжо шэсцьдзесят гадоў.

Паліграфічнае афармленне кнігі вельмі высокае: яна выйшла ў якаснай цвёрдай вокладцы на белай паперы. У кнізе дзясяткі фотаздымкаў, у тым ліку з Зянонам Пазьняком і Аляксандрам Лукашэнкам. Рэдагавалі і вычытвалі кнігу Ян Максімюк і Вінцук Вячорка.

Кніга надрукаваная пры падтрымцы Польскага Інстытуту ў Менску.

Кнігу ў Гродне прадставіць аўтар, журналіст Радыё Свабода, Валер Каліноўскі.

comments powered by HyperComments


Дата

06.05.2017

Час

12:00
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Месца правядзення

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry
вул. Савецкая, 3, у дворыку (галерэя "Крыга")