Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Персанальная выстава Аляксандра Саенкі

Высокія манументальныя збудаванні — заўсёды нешта большае, чым ўтылітарная пабудова. Яны ўвасабляюць даўняе імкненне чалавецтва наблізіцца да Неба, заявіць пра сябе, пазначыць сваё месца ў гэтым свеце. Дастаткова ўспомніць біблейскую гісторыю пра Вавілонскую вежу. І сёння гарыды запоўненыя гмахамі. З іх вокнаў глядзіш на птушак пагардліва, і, здаецца, працягні руку і датыкнешся да зоркі. Вось толькі сёння іх веліч абарочваецца «фэйкам”. Гледзячы ноччу на мірыяды святлівых вокнаў, варта толькі на хвіліну задумацца пра колькасць чалавечых жыццяў, спрэсаваных ў гіганцкіх шматкватэрных дамах, як становіцца жудасна. Людзі ў іх абсалютна пазбаўленыя натуральнай жыццёвай прасторы. Яны абмежаваныя чатырма сценамі, прычым добраахвотна. Бо кватэра ў новым гмаху — мяжа мараў для многіх. Падобнае месца, дзе такая ж шчыльнасць чалавечых асоб на квадратны метр — гэта могілкі.
Аўтар праекта «Цішыня паверхаў» выразна перадае гэтую «падобнасць». Ён знайшоў просты і зразумелы сімвал, які злучае два гэтых сусветы -штучная кветка. Падсвядома адчуваючы увесь жах прасторы, у якім яны знаходзяцца, жыхары шматпавярховак спрабуюць хоць неяк гэтую прастору палепшыць, упрыгожыць, акультурыць. Але высвятляецца, што ўсё, на што яны здольныя — гэта бездапаможныя і недарэчныя штучныя кветкі. Такія самыя, якія яны нясуць на могілкі. І матывацыя, хутчэй за ўсё, тая ж: яны даўжэй прастаяць, за імі ня трэба даглядаць. Усе гэтыя ўпрыгожвальніцтва пад’ездаў (і, падобная сітуацыя, двароў) звычайна выклікаюць смех і здзекі. Інтэрнэт перапоўнены фатаграфіямі немудрагелістых спробаў уладкаваць прастору вакол сябе. Чалавек з мінімальным густам глядзіць на іх пагардліва. Але аўтар паказвае нам, што гэтыя кветкі ў пад’ездах, на самай справе, значна больш дарэчныя там, чым людзі. На адзіным фатаздымку чалавека ў пад’ездзе – чалавек выглядае лішнім, скаваным, напружаным і прыгнечаным.

Кветкі — жывыя ці пластыкавыя, але нязменна асуджаныя на маўчанне і цемру невыразнай трывогі напаўцёмных пад’ездаў — можна часта ўбачыць на лесвічных пралётах старых шматпавярховак савецкіх часоў. Як і кветкі на могілках, пад’ездныя вазоны не маюць мэты ўпрыгожваць нічыйны прастор паміж паверхамі. Яны — сімвал невыразнага жаху перад невядомасцю, спосаб загадзя аддаць асцярожную даніну таго, што знаходзіцца за гранню жыццёвай лініі. Старыя дамы, як і людзі, сціраюцца ў часе, ўрастаюць у зямлю, фіксуюць пустэчу страты. Твары адыйшоўшых людзей раствараюцца ў памяці, на іх круглых партрэтах зараз толькі ледзь адрозныя рысы. Кожны з нас — элемент незваротнага ходу часу, дзе толькі пыльныя кветкі ў пад’ездзе — адзінае, што бессэнсоўна застаецца маўклівым сведкам нязменнасці.

На магільных плітах адлюстроўваецца неба, блікі святла, прастор — натуральная і камфортная асяроддзе пражывання жывой істоты. Калі ж паглядзець на могілках зверху — яно і зусім падобна на шчасны прыгарад, багаты катэджны пасёлак. Агароджаныя ўчасткі з зялёнай расліннасцю і арганічна ўпісанае ў ландшафт «жыллё». Жах у тым, што дастатковую колькасць прасторы многія жыхары горада могуць атрымаць толькі пасля смерці.

І надрукаваўшы твары асоб з надмагільных плітаў на празрыстых стужках аўтар паспрабаваў перанесці іх назад у горад, на фоне руйнуючыхся будынкаў да высяленьня, каб перажыць на здымках другое жыццё.

comments powered by HyperComments


Дата

03.04.2017 - 18.04.2017

Час

18:00
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Месца правядзення

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry
вул. Савецкая, 3, у дворыку (галерэя "Крыга")