Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Міжнародны Хакатон NASA Space Apps Challenge

Упершыню ў Гродне пройдзе двухдзённы Міжнародны хакатон NASA Space Apps Challenge, у якім прымуць удзел праграмісты і UI-дызайнеры, фізікі і матэматыкі, геймдызайнеры і аналітыкі, астраномы, інжынеры робататэхнікі і проста неабыякавыя да космасу людзі для пошуку інавацыйных рашэнняў глабальных задач з выкарыстаннем адкрытага API , распрацаванага ў NASA.

Мэта мерапрыемства — пераадолець прорву паміж інавацыйнымі распрацоўкамі і іх практычным прымяненнем.

Прыняць удзел у хакатоне могуць усе жадаючыя
Галоўнае — хацець змяніць наш свет да лепшага, крэатыўна мысліць, быць мэтанакіраваным і мець жаданне правесці выхадныя ў працы над рашэннем глабальных задач! Ніякіх спецыяльных патрабаванняў да ўдзельнікаў не прад’яўляецца. Узроставых абмежаванняў няма. Удзел бясплатны.

Хакатон будзе праходзіць у Гродзенскім філіяле Парка высокіх тэхналогій, па адрасу Горкага, 1.

Пачатак  — 28 красавіка ў 18.00. Закончыцца хакатон у 20.00 30 красавіка

comments powered by HyperComments


Дата

28.04.2017 - 30.04.2017

Лэйблы

Сустрэча

Месца правядзення

Гродзенскі філіал Парка высокіх тэхналогій