Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Майстар-клас «Нейраграфіка – унікальны метад трансфармацыі жыцця»

Нейраграфіка — распрацаваны псіхолагам і коўчам Паўлам Піскаровым графічны метад трансфармацыі жыцця, мадэлявання будучыні і пашырэння ўнутраных межаў. Гэты метад дазваляе пашырыць погляд на існуючую праблему, выйсці за межы свядомасці, сфармаваць новыя адносіны да таго, што адбываецца і нават — трансфармаваць прастору вакол сябе, стаўленне да сябе іншых людзей.

neyragrafika-2

«Намаляваць можна ўсё. Лініі дзеяння, ўзоры жыццёвых абставінаў, траекторыі руху ў часе, графічныя рашэнні складаных задач камунікацыі … Намаляваць і перамаляваць, здымаючы ўнутраныя абмежаванні, назапашаныя за гады жыцця. Стварыць уласны малюнак, гарманізуючы яго такім чынам, каб Сусвет прыняў яго як інструкцыю да ўжывання. Вывучаючы нейраграфіку, вы авалодаеце універсальным інструментам кіравання абставінамі і алгарытмамі вырашэння розных тыпаў жыццёвых задач» — лічыць Павел Піскароў.

На майстар-класе вы пазнаёміцеся з

  •  метадалагічнымі асновамі нейраграфікі
  •  базавым алгарытм «Зняцце абмежаванняў»

а таксама даведаецеся

  • як пераадольваць ўнутраныя абмежаванні
  •  вырашаць праблемы ў галіне адносін, здароўя і ў іншых сферах свайго жыцця.

Працягласць майстар-класа — 1,5 гадзіны. Пры сабе неабходна мець паперу для малявання фармату А4, маркеры, фламастары або гелевыя ручкі розных колераў, каляровыя алоўкі.

Майстар-клас праводзіць сертыфікаваны коўч, выпускніца Міжнароднай акадэміі сапраўднай псіхалогіі Рамі Блекта, каардынатар еўрапейскага праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць», менеджар праектаў Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы Кацярына Мікачова.

comments powered by HyperComments
Пазнакі:


Дата

23.01.2017

Час

11:00

Кошт

0.00BYR

Лэйблы

Майстар-клас

Месца правядзення

Регіянальны рэсурсны цэнтр па развіццю дадатковай адукацыі дарослых у Гродне
Ціміразева, 10/1 оф.18
Рэгіянальны рэсусны цэнтр па развіццю дадатковай адукацыі дарослых у Гродне

Арганізатар

Рэгіянальны рэсусны цэнтр па развіццю дадатковай адукацыі дарослых у Гродне