Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Майстар-клас «Гульні грошай»

Вядучая майстар-класа: Юлія Багатырэвіч, сертыфікаваны прафесійны коуч ICU, псіхолаг. Вопыт кансультавання і трэнерскай працы: з 2004 года.

Сфера прафесійных інтарэсаў: міжасабовыя камунікацыі, узаемаадносіны ў сям’і, з дзецьмі, з калегамі; пастаноўка і дасягненне мэтаў, развіццё і кіраванне ўнутранымі рэсурсамі.

Мэта майстар-класа: Вызначыць індывідуальную сістэму ўзаемаадносіны з грашыма.

Для каго:
для тых, хто лічыць, што здольны на большае;
для тых, у каго мары чамусьці да гэтага часу застаюцца толькі марамі;
для тых, хто зарабляе дастаткова, а грошай усё роўна не хапае;
для тых, каму пастаянна не хапае грошай!

Што атрымаюць удзельнікі майстар-класа:
вызначаць унутраныя абмежаванні ў адносінах да грошай;
усведамяць, у якой гульні грошай знаходзяцца;
акунуцца ў грашовы паток праз гульню.

Самае галоўнае — майстар-клас пабудаваны такім чынам, што за невялікі прамежак часу ўдзельнікі пражываюць дастатковы ўчастак рэальнага жыцця. Гэта не расслабляючая лекцыя пра грошы з паветра. На майстар-класе прыйдзецца папрацаваць над сабой.

comments powered by HyperComments
Пазнакі:


Дата

11.01.2017

Час

19:00 - 22:00

Кошт

10.00BYR

Месца правядзення

Цэнтр адпачынку і развіцця "Партал"
вул. Вялікая Траецкая, 31
Цэнтр адпачынку і развіцця

Арганізатар

Цэнтр адпачынку і развіцця "Партал"
Тэлефон
+375-29-286-78-83
Вэб-сайт
https://vk.com/portal_club_grodno