Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

«Мая рэтраспектыва». Персанальная выстава гродзенскай фотамастачкі Марыны Завіноўскай

Марына Завіноўская — член Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага фотаклуба «Гродна».

На выставе «Мая рэтраспектыва», прымеркаванай да 55-годдзя фотамастачкі, будзе прадстаўлена каля 40 работ, створаных у розныя перыяды творчасці аўтара. Унікальныя вобразы, якія перадаюць прыгажосць навакольнага свету  якія дэманструюць веліч архітэктурных помнікаў, з’яўляюцца адлюстраваннем крэатыўнага светапогляду майстра фатаграфіі.

Адкрыццё адбудзецца 11 траўня ў 11:00 у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. (вул. Савецкая, 8).

Выстава будзе працаваць у буднія дні з 9:00 да 17:00 і працягнецца да 25 ліпеня. Кошт уваходнага білета: 1 рубель (студэнтам — 70 капеек, школьнікам — 50 капеек).

Даведкі па тэлефоне: 72 17 87, Аляксандр Аўчыннікаў.

 

comments powered by HyperComments


Дата

11.05.2017

Час

11:00