Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Беларускія ўікэнды. «Маленькі прынц»

Мультфільм паводле самага  знакамітага твора Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц” пакажуць  у Гродне 28-30 ліпеня. Перад паказам фільма 28 ліпеня адбудзецца сустрэча з творчай групай праекта «Беларускiя ўiкэнды» і прэзентацыя кнігі «Маленькi прынц» на беларускай мове ў перакладзе Ніны Мацяш. У гэты дзень можна будзе таксама набыць кнігу.

Мультфільмам «Маленькі прынц» стаў у Францыі ў 2015 годзе. Стужка распавядае гісторыю дзяўчынкі і яе незвычайнага сяброўства са смешным старым – тым самым лётчыкам з кнігі «Маленькі Прынц». Самастойны сюжэт пераплецены ў мультфільме з сюжэтам знакамітай кнігі, таму яго будзе цікава глядзець як тым, хто яшчэ не чытаў кнігу, так і тым, хто добра знаёмы з гэтым творам.

Агучку мультфільма на беларускую мову зрабіла ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. Героі “Маленькага прынца” гавораць па беларуску галасамі Ганны Хітрык, Сятланы Цімохінай, Зміцера Бейнарт-Саладухі, Паўла Харланчука, Сяргея Жбанкова, Уладзімера Глотава. Паказы гэтага мультфільма ў Мінску 23-25 чэрвеня прайшлі з аншлагам, іх наведалі больш за 2 тысячы чалавек.

Выданне кнігі «Маленькі прынц» у перакладзе на беларускую мову з аўтарскімі малюнкамі арганізатары «Беларускіх ўікэндаў» сумесна з кампаніяй velcom прымеркавалі да дня нараджэння Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Наведвальнікі паказаў маюць магчымасць не толькі паглядзець мультфільм, але і набыць аднайменную кнігу ў перакладзе Ніны Мацяш. Частка накладу па ініцыятыве velcom будзе перададзена ва ўстановы адукацыі і бібліятэкі, каб яшчэ больш дзяцей і дарослых маглі чытаць сусветную класіку на роднай мове.

comments powered by HyperComments


Дата

28.07.2017 - 30.07.2017

Час

19:00 - 19:00

Кошт

4.00BYR

Месца правядзення

Кінатэатр "Чырвоная зорка"
вул. Сацыялістычная, 4