Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва” ў Гудзевічах

Шаноўныя сябры! Пра тое, што ў нашых Гудзевічах адноўлена і захоўваецца традыцыйная тэхналогія ткацтва падвойных дываноў ведаюць, спадзяемся, многія. А хацелася б, каб не толькі ведалі, але і вучыліся гэтаму цікаваму і складанаму майстэрству! З гэтай мэтай 9, 10 і 11 чэрвеня запрашаем да нас на летнюю школу “Майстэрня падвойнага ткацтва”.
Плануем усім жадаючым зноў прадэманстараваць увесь працэс: снаванне асновы, запраўку кроснаў, тканне падвойнага дыванка і абавязковы майстар-клас ад Веры Ігнатаўны Белакоз!
Паколькі час на роздум яшчэ ёсць, запрашаем далучыцца да абмеркавання будучага мерапрыемства і выказаць свае прапановы і пажаданні па яго арганізацыі ўсіх, хто сплануе да нас завітаць!
Пішыце каментарыі, паведамленні, электронныя лісты на адрас gudevichi_muzey@mail.ru ці тэлефануйце нам (усе кантакты на нашым сайцеhttp://www.gudmuz.by ).

comments powered by HyperComments


Дата

09.06.2017 - 11.06.2017

Лэйблы

Майстар-клас

Месца правядзення

Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей