Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Кніжны пікнік у яблыневым садзе

16 ліпеня а 15-ай гадзіне чакаем гарадзенцаў і гасцей горада весела правесці час на кніжным пікніку, арганізаваным Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф.Карскага.
Мы гатовы забяспечыць вам цудоўны настрой, пазітыўныя эмоцыі і яблыневы сад за Новым замкам, каб час, праведзены з намі ў нядзелю, прайшоў дынамічна і з карысцю.
Вашай увазе будуць прадстаўлены цэлы шэраг пляцовак: «Парад энцыклапедый», «Гумарыстычная канапа», «Фрэш з часопісаў», «Гарадзенская палянка», буккросінг і танцавальная забава пад гукі гармоніка аднаго з удзельнікаў сацыяльнага праекту «Танцы Гарадзенскіх Дворыкаў» Андрэя Бароўскага.

comments powered by HyperComments


Дата

16.07.2017

Час

15:00

Месца правядзення

Новы замак
вул. Замкавая, 20