Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

«Камедыя Юдзіфі» — прэм’ера тэатра лялек на завяршэнне сезона

П’еса была створана Сяргеем Кавалёвым па матывах «Кнігі Юдзіф» ў перакладзе Францыска Скарыны.

П’еса Юдзіф — старазапаветны персанаж, габрэйская ўдава, якая выратавала свой родны горад ад нашэсця асірыйцаў.
Гэта смелая жанчына зрабіла ўсё, каб выратаваць свой народ, сваю веру.
Пасля таго, як войскі асірыйцаў абсадзілі яе родны горад, яна прыбралася і адправілася ў лагер ворагаў, дзе прыцягнула ўвагу вайскавода Алаферна. Калі ён напіўся і заснуў, яна адсекла яму галаву і прынесла яе ў родны горад…

Ад аўтара: Юдзіф з п’есы забіла Алаферна, бо не ведала іншага спосабу выратаваць горад, краіну, народ, веру, Бога, каб змяніць хаду гісторыі. Паміж нечаканым для яе каханнем і абавязкам яна выбрала абавязак, жыццё іншых людзей.. Ці магла б яна стаць шчаслівай з Адафернам на руінах роднай краіны і веры? Насмешка лёсу – забіла адзінага мужчыну, якога пакахала.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля —  Алег Жугжда. Пад сцэнаграфіяй і лялькамі працавала  Ларыса Мікіна-Прабадзяк. Музыку напісаў  Віталь Лявонаў, харэаграфію паставіў  Дзмітрый Куракулаў.

У спектаклі занятыя: Ларыса Мікуліч, з.а. РБ Аляксандр Шаўкаплясаў, Аляксандра Літвіненак, Валерый Карышаў.

КАЛІ: 22 ліпеня
ДЗЕ: вялікая сцэна тэатра лялек

КОЛЬКІ КАШТУЕ: 8 ці 10 рублёў

comments powered by HyperComments


Дата

22.07.2017

Час

19:00

Кошт

8.00BYR

Месца правядзення

Тэатр лялек
вул. Дзяржынскага, 1/1