Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Гродзенскі заапарк запрашае адзначыць першы Дзень нараджэння тыграў Губерта і Хэльгі

Год таму ў пары амурскіх тыграў Шэрхана і Тайгі з’явілася папаўненне, што стала незвычайнай з’явай для гродзенскага заапарка. Планавалася, што праз некалькі месяцаў тыграняты адправяцца па міжнароднай праграме ў іншыя звярынцы, але прайшоў год і яны ўсё яшчэ ў Гродне. Таму ў гродзенскім заапарку вырашылі 9 красавіка адзначыць першы Дзень нараджэння рэдкіх жывёл і запрасіць гасцей.

Плануецца, што ў заапарку падрыхтуюць падарункі для імяніннікаў Губерта і Хэльгі, якія павінны будуць пры гледачах іх «разгорнуць».

 

КАЛІ: Прыблізна з 13 да 14 гадзін супрацоўнікі заапарка падрыхтуюць для імяніннікаў падарункі.

ДЗЕ:  вул. Ціміразева,11, заапарк

comments powered by HyperComments


Дата

09.04.2017

Час

13:00

Кошт

5.00BYR