Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Гісторыя грошай на Беларусі

Падзея ў FB

Запрашаем у чароўнае нумізматычнае падарожжа, падчас якога мы прасочым усе асноўныя этапы грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі.
Вы даведаецеся, калі з’явіліся першыя манеты, чаму два стагоддзі асноўнай грашовай адзінкай на нашых землях быў арабскі дзірхем; абмяркуем пачатак манетнай справы ў ВКЛ, прасочым эвалюцыю наміналаў, якія выпускаліся ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Не абыйдзем увагай грашовае абарачэнне ў часы Расійскай імперыі, СССР.

Пра гісторыю грошай на беларусі распавядзе  А. Карач, магістр гістарычных навук, аспірант кафедры археалогіі і этналогіі, гісторык, нумізмат

І — увага! — у Вас будзе ўнікальная магчымасць пабачыць шэраг старажытных манет і ўпершыню дакрануцца да ўнікальнай серыі беларускіх банкнот 1993 г., якія так ніколі і не патрапілі ў абарачэнне. Адмысловыя госці — Зьміцер Карабач і Павел Падкарытаў (маёнтак Падароск).

Уваход вольны!

Даведкі па тэл. +375336232616 (Андрусь.Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”).

comments powered by HyperComments


Дата

20.07.2017

Час

19:00

Месца правядзення

Крама Ц
вул. Вялікая Траецкая, 14
Этнакрама

Арганізатар

Этнакрама "Цудоўня"
Тэлефон
+375 (33) 623-26-16
Вэб-сайт
https://vk.com/cudounia