Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Фестываль «Зялёны ГРАН-ПРЫ» — 2017

Фестываль будзе праводзіцца 19-21 мая на базе адпачынку «Купалінка» ва ўрочышчы «Грандзічы», каля Гродна. Інфармацыя аб падрыхтоўцы фэста абнаўляецца на старонцы падзеі.

Фармат правядзення фестывалю:

— пятніца — заезд удзельнікаў, нефармальная камунікацыя, міні-канцэрты ля вогнішчаў;
— субота — 1-шы тур конкурсу, блокавыя канцэрты гасцей, 2-гі тур конкурсу, гала-канцэрт, начныя вячоркі ля вогнішчаў;
— нядзеля — плануецца дзіцячы / юнацкі канцэрт і канцэрт-развітанне «На адыходак» на малой сцэне; раз’езд удзельнікаў.

Фестываль праводзіцца на лясной турбазе, фармальна ў межах горада. Ўваходных квіткоў і арганізацыйных ўнёскаў на фестываль няма, удзел бясплатны. Усе выдаткі па праезду і пражыванню ўдзельнікі нясуць самастойна. Вы можаце замовіць пражыванне на турбазе, але можаце спыніцца і ў намётавым лагеры за тэрыторыяй турбазы ў трох хвілінах хады. Таксама магчыма  замовіць харчаванне ў сталовай турбазы. Для замовы пражывання і харчаванне неабходна папярэдняя заяўка на адрас аргкамітэта (асабістае паведамленне Паўлу Салаўёву, або на пошту па адрасу bardy.grodno@gmail.com.

Да ўвагівазе замежных гасцей! Гродна — бязвізавая зона. Наш партнёр, турыстычная фірма «Нямнова тур», афармляе бязвізавы ўезд удзельнікаў фэсту за мінімальную кошт. Запампуйце інструкцыю тут  , уважліва прачытайце, раздрукуйце і дзейнічайце згодна інструкцыі. (Афіцыйная падрабязная інфармацыя аб бязвізавым уездзе: http://grodnovisafree.by/)

Творчая майстэрні і конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
— аўтар,
— аўтар музыкі,
— выканаўца,
— паэт,
— выканальніцкі калектыў.

Конкурсная частка праходзіць у два этапы:
1-й тур — праца ў творчых майстэрнях;
2-й тур — выступ на конкурсным канцэрце.
Лаўрэаты і дыпламанты фестывалю ўзнагароджваюцца прызамі і дыпломамі. Па рашэнні Журы Можа быць прысуджаны Гран-пры.

Удзельнікі выконваюць свае песні ў суправаджэнні акустычных інструментаў. Выкарыстанне сінтэзатараў і фанаграм правіламі конкурсу не дазваляецца.
Папярэдняя заяўка для ўдзелу ў конкурсе не абавязкова, але вельмі пажадана (дасылайце заяўкі з указаннем намінацый асабістага паведамлення Таццяны Шубзда або пошты на адрас tanya_s@bk.ru).

comments powered by HyperComments


Дата

19.05.2017 - 21.05.2017

Лэйблы

Сустрэча

Месца правядзення

База адпачынку "Купалінка"
Гродна