Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Фестываль скандынаўскай хады «Крочым разам»

Пачаткоўцы і прафесіяналы, дарослыя і дзеці! 13 мая  запрашаем усіх аматараў скандынаўскай хады стаць удзельнікамі Фестываля «Крочым разам». Пляцоўкай для правядзення стануць маляўнічыя ландшафты Аўгустоўскага канала. Упершыню на тэрыторыі Гродзенскага раёна пройдзе такое грандыёзнае мерапрыемства, прысвечанае скандынаўскай хадзьбе. Сяброўская атмасфера, камунікацыя з аднадумцамі і спартыўны азарт — усё гэта фестываль «Крочым разам».

Для тых, хто робіць свае першыя крокі ў гэтым відзе спорту, будзе арганізавана Школа Скандынаўскай хады, дзе кожны жадаючы зможа атрымаць прафесійныя парады  ад інструктара.

Пасля сумеснай размінкі ўдзельнікі выйдуць на старт. Дарога ў сем кіламетраў праверыць усіх на трываласць. А прыемным завяршэннем мерапрыемства стане ўзнагароджанне самых шустрых і актыўных. Пасля заканчэння мерапрыемства ўсіх чакаюць пачастункі.

Узрост і стаж хады з палкамі не маюць значэння. Для таго, каб прыняць удзел у фестывалі, неабходна здзейсніць некалькі простых крокаў. Па-першае, зарэгістравацца на сайце Федэрацыі Скандынаўскай хады, запоўніўшы анкету ўдзельніка. Па-другое, унесці стартавы ўнёсак у памеры 5-ці рублёў. Зрабіць гэта можна будзе  на месцы ў дзень правядзення Фестывалю.

Калі ж у вас адсутнічае неабходны інвентар, то гэта не праблема. Яго таксама можна атрымаць на месцы.

Бярыце з сабой палкі, добры настрой і ўсмешкі! Мы чакаем Вас 13 мая 2017 г.

Праграма правядзення фестывалю

8:00 — 11.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў

09:00 Школа Скандынаўскай хады (навучанне)

10:00 Адкрыццё

10:30 Размінка

11:30 Старт NW 7км

14:00 Узнагароджанне

comments powered by HyperComments


Дата

13.05.2017

Час

08:00