Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Фестываль інвалідаў па зроку «Сердцем видим, творим и здравствуем”.

Штогадовы фестываль  творчасці інвалідаў па зроку пройдзе ў Гродне 15 чэрвеня. Месцам правядзення стане рэстаран “Белые розы”.

Навінкай сёлетняй імпрэзы будзе форма правядзення фэсту. Вырашылі зрабіць яго у выглядзе “Огонька”. Удзел у фестывалі возьмуць больш за сотню членаў Гродзенскай абласной арганізацыі Грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» (ГА «БелТІЗ»).

У праграме будуць прадстаўлены творчыя нумары розных жанраў: тэатральныя мініяцюры, вакальнае і  інструментальнае выкананне, мастацкае чытанне і інш.

Адкрыццё фестывалю  адбудзецца ў 11.00 гадзін.

comments powered by HyperComments


Дата

15.06.2017

Час

11:00