Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Падпішыся, каб атрымліваць навіны Hrodna.life рэгулярна на сваю паштовую скрыню.

Усе мерапрыемствы

«Дзевяць адценняў чырвонага»

«Дзевяць адценняў чырвонага» гэта праект, які не ўпісваецца ў рамкі таго, што гледачы прывыклі бачыць на сцэне. Праект, для апісання якога не дастаткова слоў «канцэрт», «модны паказ», «вечар паэзіі». Тут мода, музыка і паэзія сплятаюцца ў адзінае цэлае і нараджаюць новыя формы, вобразы і адчуванні.

Праграма грунтуецца на лірыцы са зборніка «Багіня, або Плач хатняй гаспадыні» Тамары Лісіцкай — тэле- і радыёвядучай, телерэжысёра, сцэнарыста, пісьменніцы і паэткі.

Музычную аснову складзе акустычны альбом «Дзевяць адценняў чырвонага» аўтара і выканаўцы Кацярыны Сянкевіч. Яркімі ўкрапінамі ў гэта дзейства стане паказ вячэрніх сукенак калекцыі 2017 года вядучых брэндаў.

comments powered by HyperComments


Дата

02.04.2017

Час

19:00

Кошт

9.00BYR

Месца правядзення

Новы замак
вул. Замкавая, 20