Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Дыскусійны клуб «Move On!»

Распачынаем у Гродне працу дыскусійнага клуба «Move On!». Сустрэчы будуць весціся па-ангельску. Гаспадыня і мадэратар клубу Таццяна Салаўёва, гарадзенская аўтар-выканаўца песен, і выкладчык ангельскай мовы з 17-гадовым стажам.
Будзем размаўляць пра тэмы, якія нас закранулі, пра падзеі, якія прымусілі нас плакаць ці смяяцца, абурацца, захапляцца, у любым выпадку не пакінулі нас абыякавымі.
Інаўгурацыя клубу «Move On!» адбудзецца ў сераду, 12 красавіка, а 18.30 #uCentry гарадскога жыцця па адрасе: Савецкая, 3.
Тэма першай сустрэчы: «Я адказваю толькі за тое, што я кажу…»
Які патрабуецца ўзровень ангельскай? Калі Вы не баіцеся ўжываць ангельскія словы — гэты клуб для Вас!
Удзел у клубе — бясплатны.
Пашырайце прастору сваёй свабоды, знаёмцеся з новымі людзьмі, рабіцеся багацейшымі.

comments powered by HyperComments


Дата

12.04.2017

Час

18:30
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Месца правядзення

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry
вул. Савецкая, 3, у дворыку (галерэя "Крыга")