Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Бясплатны фестываль аб падарожжах «Самаход»

Праграма фестывалю:

14: 00-14: 40 — Квэст па польскай мове: экспрэс-ўрок «Рыхтуем жыхароў Гродна да сустрэчы гасцей» ад клуба гутарковай практыкі «Свет без межаў». Усім удзельнікам памятныя налепкі і спецыяльныя прызы для пераможцаў.

14: 50-15: 40 — «Што змянілася на візавым полі на апошнія 2 гады?» + Прэзентацыя кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ».

15: 50-16: 40 — «Як убачыць свет дзякуючы адукацыйным і валанцёрскім праграмах». Спікер — Любоў Каспяровіч, вандроўніца, прадстаўнік праекта Adukacyja.info, удзельніца самых разнастайных валанцёрскіх і адукацыйных праектаў.

16: 50-17: 40 — «Прыгоды ў Інданэзіі». Анастасія Задорожная раскажа як за 2 тыдні аб’ехаць 3 выспы, сустрэць світанак на Яве з выглядам на гарачы вулкан Брома, апусціць руку ў кіслотнае возера, надыхацца серай, дакрануццада  чарапахі на дне акіяна і на свае вочы ўбачыць з’яўленне блакітнага агню ў кальдэры вулкана Іджэн.

17: 50-18: 40 — Вікторыя Церашонак пра Азію. Малпы Камбоджы, птушкі В’етнама, кіты Шры-Ланкі: чаму кожны год у Азію — як у першы раз?

А 21:00 у бары Куба пачнецца вечарынка фестывалю «Самаход». Іграе Schmoltz.

Фестываль арганізаваны кампаніяй «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!»

За навінамі фестывалю можна сачыць у сацыяльных сетках.

comments powered by HyperComments


Дата

01.07.2017

Час

14:00

Месца правядзення

ДОМ46
вуліца Лелявеля 46, Гродна