Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Авіяцыйны фестываль + Праграма

Гасцям фестывалю ўдзельнікі свята прадэманструюць фігуры вышэйшага пілатажу на самалётах малой авіяцыі і паказальныя выступленні парашутыстаў Гродзенскага аэраклуб,  ВПС і войскаў супрацьпаветранай абароны «Беларускія ястрабы». Парашутысты пакажуць свае навыкі ў скачках на дакладнасць прызямлення, а таксама элементы купальнай акрабатыкі.

Таксама наведвальнікаў чакае  культурна-забаўляльныя і канцэртныя праграмы.

Праграма авіяфестывалю: 

7 ліпеня, пятніца

12.00-21.00 Прылёт і размяшчэнне ўдзельнікаў фэсту. Аэрадром «Караліно», гасцініцы, лагер удзельнікаў
15.00-18.00 Размяшчэнне гандлёвых кропак, атракцыёнаў. Аэрадром «Караліно»
19.00 Канцэрт авіяцыйнай песні. Зона адпачынку Пляцоўка «Караліно»

8 ліпеня, субота

10.00-20.00 Праца выставы, наземных экспазіцый. Аэрадром «Караліно» Стаянка самалётаў
10.00-17.45 Праца семінараў, прэзентацый і майстар-класаў для пілотаў і зацікаўленых асоб. Тэмы семінараў прадстаўленыя ў асобнай праграме. Аэрадром «Караліна», штаб фестывалю
11.00-11.40 перадпалётнай брыфінг з удзельнікамі паветранай праграмы. Аэрадром «Караліно»
12.00-13.00 Адкрыццё фестывалю, скарочаная паказальная паветраная праграма з удзелам удзельнікаў фестывалю. Аэрадром «Караліна» УПП
13.00-14.00 Канцэртная праграма. Зона адпачынку аэрадрома «Караліно»
14.00-16.00 Палёты самалётаў, верталётаў, аўтажыраў.
Скачкі спартсменаў-парашутыстаў. Аэрадром «Караліно», УПП
16.00-17.00 Палёты параматораў, мотадельтапланаў. Скачкі спартсменаў-парашутыстаў. Аэрадром «Караліно», УПП
17.00-19.00 Палёты самалётаў, верталётаў . Скачкі спартсменаў-парашутыстаў. Аэрадром Караліно, УПП
19.00-21.00 Палёты параматораў,  мотадэльтапланаў. Скачкі спартсменаў-парашутыстаў. Аэрадром «Караліно», УПП
21.00 Вячэрні брыфінг пілотаў. штаб Фестывалю
21.00-01.00 Канцэртна-забаўляльная праграма для гледачоў. Сцэна глядацкай пляцоўкі
9 ліпеня, нядзеля
10.00-18.00 Праца выставы, стэндаў, наземных экспазіцый. Аэрадром «Караліно»
12.00-14.00 Планавыя палёты самалётаў, верталётаў. Скачкі спартсменаў-парашутыстаў. Зона УПП
14.00-15.00 Планавыя палёты параматораў, мототадэльапланаў. Скачкі спартсменаў-парашутыстаў. Зона УПП
15.00-15.30 Забаўляльная і музычная праграма. Конкурсы і прызы. Сцэна глядацкай пляцоўкі
15.30-16.30 Закрыццё асноўнай часткі фестывалю, брыфінг пілотаў. Сцэна, штаб фестывалю. УПП
16.30 -18.00 Адлёт удзельнікаў фестывалю. Зона УПП
18.00-20.00 Свабодныя палёты радыёмадэляў, параматораў, мотадэльтапланаў. Скачкі спартсменаў-парашутыстаў. Зона УПП
20.00-23.00 Забаўляльная і музычная праграма. Сцэна глядацкай пляцоўкі

У праграме магчымы нязначная змены

 

Больш інфармацыі у суполцы імпрэзы.

comments powered by HyperComments


Дата

08.07.2017 - 09.07.2017

Час

Увесь дзень

Месца правядзення

Караліно, аэрадром