Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

«Альтэрнатыўная адукацыя. Як вучыць дзіця без шолы». Семінар для бацькоў

Усе мы калісьці вучыліся ў школе і не ўяўлялі, як можна абысціся без яе. А сёння ва ўсім свеце набірае папулярнасць такая з’ява, як «хоумскулинг» — хатняя школа або навучанне дома.

Семінар будзе карысны:

— бацькам, чые дзеці вучацца дома па індывідуальным плане, ці дыстанцыйна ў школах па-за Беларуссю
— бацькам дашкольнікаў і школьнікаў, якія шукаюць альтэрнатыву школе.
— усім, каму цікавыя педагагічныя падыходы, якія базуюцца на здаровым сэнсе і інтуіцыі.

Семінар праводзяць Таццяна Апет і Кацярына Герасенкова (Мінск) — са-арганізатары праекта «Человек играющий», у рамках якога ўжо год існуе сямейны клас.

Будуць дадзены адказы на наступныя пытанні:
— якія юрыдычна ёсць варыянты афармлення па-за дзярж. школы
— што такое сямейны клас і як ён функцыянуе
— што такое бацькоўская кааперацыя ў адукацыі і як яна функцыянуе
— ўзроставыя асаблівасці ўспрымання інфармацыі ў дзяцей 7-9 гадоў
— на што можна абаперціся (праграмы), калі адысці ад школьнай праграмы
— вопыт сямейнага навучання ў групе на прыкладзе праекта «Человек играющий»

 

comments powered by HyperComments


Дата

15.06.2017

Час

18:00 - 21:00

Месца правядзення

Дзіцячая экастудыя
вул. Кастрычніцкая, 4-215