Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Аліса» і «Караліна» па-беларуску — прэзентацыя кніг

Льюіс Кэрал «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса», Ніл Гэйман «Караліна» — хіба хтосьці не чуў пра гэтыя кнігі?
Дзве жанчыны-творцы падорылі беларускім дзеткам (і не толькі) магчымасць чытаць іх па-беларуску!
Запрашаем гарадзенцаў пазнаёміцца з перакладчыцамі і кнігамі, паслухаць, што ўкладзена ў гэтыя выданні, атрымаць асалоду і аўтографы. На прэзентацыі кнігі загавораць жывымі галасамі перакладніц і Алеся Дзянісава.
***
Сусветна вядомая казка Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса” — адзін з самых загадкавых твораў класічнай літаратуры Вялікабрытаніі, ужо другое стагоддзе вабіць як дзяцей, якім яна непасрэдна прызначалася, так і дарослых. Арыгінальныя ілюстрацыі Кацярыны Дубовік суправаджаюць у падарожжы ў Залюстэркавы свет і дазваляюць адчуць сябе ўдзельнікам фантастычнай гульні — шахматнай партыі, разыгранай Льюісам Кэралам. Спадар Льюіс — вялікі аматар гульні з вобразамі і словамі, таму не абы як цікава, як жа ягоныя моўныя загадкі разгаданыя ў беларускім перакладзе. Акрамя таго, Вера Бурлак — выдатная паэтка, падзеліцца таксама і ўласнымі паэтычнымі вобразамі, якія кранаюць і дзетак, і дарослых.
***
«Караліна» — гэта кніга, напісаная для дзяцей вядомым англійскім пісьменнікам-фантастам Нілам Гэйманам, але ёй зачытваюцца і дарослыя. Кніга, якая атрымала 16 прэстыжных літаратурных прэмій. Мультыплікацыйны фільм па водле яе таксама атрымаў некалькі прэмій і нават намінаваўся на «Оскар» за найлепшы анімацыйны фільм. Гэта кніга, перакладзеная на 30 моваў свету. Пісьменніца і перакладніца Дар’я Вашкевіч далучыла да гэтага карагоду і нашую мову, каб беларускія дзеці таксама раслі адважнымі.

comments powered by HyperComments


Дата

09.04.2017

Час

16:00

Лэйблы

Прэзентацыя

Месца правядзення

Крама Ц
вул. Вялікая Траецкая, 14