Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Адкрытая сустрэча грамадскай кампаніі «Антыбар’ер»

Сябры!
14 мая ў 14.00 ЗАПРАШАЕМ УСІХ хто ХОЧА прыняць удзел у першай адкрытай сустрэчы ў рамках грамадскай кампаніі «Антибарьер».
На гэты раз мы збярэмся, каб праверыць, наколькі новы мікрараён «Альшанка» прыстасаваны для камфортнага перамяшчэння сталых людзей, бацькоў з дзіцячымі вазкамі, веласіпедыстаў, а таксама людзей з інваліднасцю.
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ да нас, каб:
• Асабіста паўдзельнічаць у нашых эксперыментах (ацаніць якасць дарог і тратуараў, зручнасць пандусаў каля ўваходу ў розныя ўстановы)
• Паспрабаваць сябе ў якасці асістэнта для людзей з інваліднасцю
• Навучыцца ПРАВІЛЬНА вымяраць пандусы, даведацца пра тыя стандартах, на якія трэба арыентавацца пры іх праектаванні
• Дапамагчы з фота ці відэаздымкай падчас тэставання гарадской інфраструктуры
• Расказаць пра нас у СМІ
Падзяліцца сваімі ідэямі або проста пазнаёміцца! 🙂
Сустрэча адбудзецца 14 траўня ў 14.00 па адрасе вул. Вялікая Альшанка 13 (каля крамы Еўраопт)
Кантактныя тэлефоны:
(029) 5877185 Аня
(029) 5638495 Жэня

comments powered by HyperComments


Дата

14.05.2017

Час

14:00

Лэйблы

Сустрэча