Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Адкрытая лекцыя прафесара Алеся Краўцэвіча «Беларускі шлях. Ад сялянскага народу да нацыі»

Публічная лекцыя доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча закране чарговы праблемны пункт нашай гісторыі — паўстання нацыі.
У 19 ст. беларусы, як і многія іншыя народы Цэнтральна-Усходняй Еўропы (напрыклад, славакі, славенцы, летувісы) ўвайшлі як “сялянскія народы”, сацыяльныя эліты якіх былі асіміляваныя іншымі культурамі (польскай, венгерскай, нямецкай, расейскай).
Таму ў 19 ст. нацыяналісты гэтых сялянскіх народаў абапіраліся на традыцыйную народную культуру і мову. Падымалі яе прэстыж, стваралі адпаведныя падручнікі, навуковую і мастацкую літаратуру. І гэтая арганічная праца прынесла поспех! Напрыканцы 19 ст. шмат якія нацыянальныя рухі ў нашым рэгіёне ўвайшлі ў масавую фазу. Але ў беларусаў быў асаблівы і пакручасты шлях…

comments powered by HyperComments


Дата

18.05.2017

Час

18:30

Лэйблы

Лекцыя
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Месца правядзення

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry
вул. Савецкая, 3, у дворыку (галерэя "Крыга")