Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Усе мерапрыемствы

Адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя «Крыга» запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.

Што ёсць колер? Як выкарыстанне колераў фармуе і ўплывае на нашу ідэнтычнасць? Чаму мы, беларусы, упадабалі адныя і практычна не звяртаем увагі на іншыя колеры? Як выглядае палітра нашага беларускага асяроддзя? Чые каларыстычныя трэнды мы перанялі і як пераасэнсавалі? Гэта ёсць пытанні, адказы на якія нам дае беларускі мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў.

«Я даследую гісторыю і ролю колераў у беларускай культурнай традыцыі ці, калі быць дакладным, у тых культурных традыцыях, якія ўтваралі аснову для паўстання беларускай культуры і з’яўляюцца яе неад’емнымі часткамі», — кажа Міхал Анемпадыстаў пра тое, як узнікла ідэя выставы «Колер Беларусі».

У Гродне на выставе можна пабачыць аб’екты, якія з’яўляюцца носьбітамі ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі. Носьбіты гэтыя розныя. Некаторыя з іх архетыпічныя, а разам з тым, настолькі звычайныя, што мы перасталі звяртаць на іх увагу. Іншыя забыліся, зацерліся, зафарбаваліся пазнейшымі культурнымі напластаваннямі і чакаюць на сістэмнае, руплівае аднаўленне. Трэція маюць патрэбу ў дадатковым паясненні кантэкста, семантыкі і сэнсаў.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 2 мая, у аўторак, у супольнай выставачнай прасторы Цэнтра гарадскога жыцця і арт-галерэі «Крыга» (Гродна, вул. Савецкая, 3). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Выстава «Колер Беларусі» ладзіцца Лятучым універсітэтам і грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» у межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.

comments powered by HyperComments


Дата

02.05.2017

Час

18:30
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Месца правядзення

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry
вул. Савецкая, 3, у дворыку (галерэя "Крыга")