Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Афіша

Ранішняя кава і вечаровая сустрэча з пісьменнікам Яўгенам Бяласіным

Час правядзення: 21 снежня, 11.00

Месца правядзення: Наша кава, вул. Замкавая, 11

Рыбакі! Панове і таварышы!

Зіма. Час на тэорыю і на каву, на абмен досведам і байкамі. Сваю новую кнігу “Шчупакабра” падпіша вам Яўген Бяласін 21 снежня а 11-й  на аўтограф-сесіі “РАНІШНЯЯ КАВА З ПІСЬМЕННІКАМ” ў кавярні “Наша кава”.

Шчупакабра — гэта добры падарунак  пад ёлку дзецям і на свята дарослым. Гісторыі выжывання на прыродзе, трафейныя ўловы, спосабы рабіць снасці, лавіць рыбу і тонус жыцця,  – ПРАЖЫЦЬ ДАЎЖЭЙ. Зяльвянка, Нёман, Свіцязь, Прыпяць, Лясная – дзясяткі рэк і вадаёмаў радзімы і замежжа, некалькі  найцікавых гісторый краю пад адной вокладкай. “Шчупакабра” гэта новае слова, прамоўленае нашым земляком у роднай літаратуры. Спяшаймася быць!

shchupakabra

Каму ранішні час заняты, – у той самы дзень, 21 снежня, а 18-й, ладзіцца вечаровая сустрэча з чытачамі. Яна пройдзе па адрасу вул. Будзёнага, 48а, офіс 63.  Больш будзе часу на размовы пра кнігі. А яшчэ –  далучыцца таямнічая Дзяўчынка-З-Вокладкі.

На абедзьвюх сустрэчах Яўген Бяласін распавядзе таксама пра сваю кнігу вершаў, апавяданняў і перакладаў “НА ПЕРАЛОМЕ”. Кніга выйшла год таму. Унікальная хаця б тым, што яна на пяці мовах, утрымлівае творы, што цягам 35 гадоў зведалі па некалькі рэдакцый.

na-peralome

У ёй поруч з перакладамі змешчаны арыгіналы класічных твораў нямецкай і беларускай паэзіі. Кніга мае і аўтарскія вершы на некалькіх мовах, эксперыментальныя тэксты, мікратэксты і нават словы як літаратурныя творы. Месцамі “На пераломе” спалучае жывапіс фарбаў, фота і моў. Яркі такі штрых пад святы для аматараў СЛОВА. Запрашаем!

З гэтымі і іншымі творамі Яўгена Бяласіна можна папярэдне азнаёміцца і набыць у “Рыбацкай краме” (БЛК,16), у кнігарнях  сістэмы “Белкніга” і ў этнакраме “Цудоўня” на Вялікай Траецкай.