Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну
Афіша

Дакументальнае кіно «Craft film»

Час правядзення: 20 снежня, 19.00

Месца правядзення: Бар BEERлога, вул. Соламавай, 137

Эксклюзіўны прагляд дакументальнага фільма ад студыі Rockadroll аб гісторыі зараджэння і развіцці крафтавага руху ў Расіі. Фільма няма на торэнтах і Ютюбе!

Пра кіно ад аўтараў:

«Наш фільм перш за ўсё пра людзей, якія некалькі гадоў таму, скрозь перашкоды і насуперак здароваму сэнсу сталі вырабляць прадукт, які на дадзены момант карыстаецца каласальным попытам у буйных гарадах Расіі.

Попыт нараджае прапанову — а значыць, вакол прадукта пачала з’яўляцца інфраструктура. Мы раскажам пра галоўныя крафтавыя бровары Расіі, пагаворым з экспертамі ў галіне маркетынгу, медыцыны, піўнога бізнесу, пакажам працэс вытворчасці крафтавага піва і параўнаем гэты працэс з вытворчасцю піва гіганцкай кампаніяй.

Мы паспрабуем высветліць дзе мяжа паміж модай і натуральным працэсам эвалюцыі спажывання піва, а таксама прыйдзем да разумення ці ёсць у Расіі так званая «крафтавая рэвалюцыя» і як будзе развівацца піваварства ў найбліжэйшай будучыні».