У фірменнай краме «Спартак» чорны шакалад (той, што ў шэрай абгортцы) па 74 капейкі. Капейкі, Карл! Чорны шакалад!

Здаецца б, налятай — патаннела. Але ж не.

Дыялог у краме:

— А што, праўда, гэты шакалад па 74 капейкі.

— Так.

— А чаму? Нейкая акцыя?

— Не.

— А ў чым справа?

— Проста…

— Так, а з якой гэта нагоды?

— Ну, на святы зрабілі.

— А, да 9 мая? А доўга такая цана будзе?

— Увесь май.

І вось уявіце — сядзяць маркетолагі, прыдумваюць акцыі, эканамісты лічаць — а потым усе разам дружна чакаюць вынікаў гэтай акцыі. Фінансавых, вядома.

А калі вынікаў няма — дрэнная была акцыя, не спрацавала.

Згубіўся яшчэ адзін маленькі «вінцік» у гэтым ланцужку — прадавец. Той самы чалавек, які «прадасць» акцыю, а не ўспрыме яе як повад для лішніх «прыставанняў» пакупніка.

УВАГА УВАГА — акцыя ў «Спартаку» (спадзяюся, яшчэ не скончылася)!!!

PROсэрвіс ад Наташ. Маркетолагам прысвячаецца