Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Блогі

kuzminich

150 словаў пра эСэСэСэР. За выкананы інтэрнацыянальны доўг

Былі летнія канікулы ў вёсцы. Аднекуль усе раптам даведаліся, што да нашага суседа вязуць гроб забітага ў Афганістане сына. А яшчэ некалькі гадзін да гэтага ніхто, ані вяскоўцы, ані бацькі нічога не ведалі пра загібель сына...Проста на дарозе, ля хаты, сабралася ўся вёска. Мы перабіралі ўсе магчымыя і немагчымыя версіі ...

Падрабязней
kuzminich

150 словаў пра эСэСэСэР. Дарога на Друзгенікі

Выезд з Гродна ў кірунку Гожы. З беларускага боку праязджаем некалькі вёсак і едзем вузкай дарогай па добрым асфальце практычна ўвесь час праз лес. Найбольш захапляльным быў пад’езд  да Друзгенік. Там дарога мела некалькі горак. Памятаю, што тата звычайна разганяў наш старэнькі “Іж-комбі” акурат на гэтых горках. І як мінімум ...

Падрабязней
kuzminich

150 словаў пра эСэСэСэР. Не крадзі!

«Забота каждого о сохранении и умножении общественного достояния» Кодэкс будаўніка камунізма, п. 3  Залезлі мы неяк падлеткамі ў сад нашага суседа па грушы, ды нас злапалі.Прывялі мяне да бабулі і ўсё чыста расказалі. Яна толькі запытала ці так было. Сказаў, што так. Бабуля паабяцала, што мяне пакарае, і калі суседзі сышлі, узяла ...

Падрабязней
natashy_720

PROсэрвіс ад Наташ. Памыі і кайф

Аднойчы знаёмы расказваў, як хадзіў на канцэрт гурта “Ленінград”. Казаў так: “Вельмі спадабалася! Адчуванне, нібыта цябе абліваюць памыямі. Але калі так падумаць – “а прыкольна гэта”,  то можна злавіць своеасаблівы кайф ад нестандартнасці сітуацыі”.Нешта падобнае адчула я, калі праходзіла тэхагляд на ГАП №1.Схема простая:1) Ідзеш афармляць за белыя дзверы неведаюшто, ...

Падрабязней
kuzminich

150 словаў пра эСэСэСэР. Смотр строя і песні

У школе быў я сцяганосцам. Утрох мы ганарова заносілі сцяг піянерскай дружыны, стаялі ля яго падчас  “смотру песні” і выносілі. Мы стаялі са сцягам акурат за журы, а зала была перапоўненая вучнямі  4-ых – 10-ых класаў.Падчас абмеркавання вынікаў падышла наша піянер-важатая. Была яна маладая і з файнай фігурай. Насіла яна ...

Падрабязней
kuzminich

150 словаў пра эСэСэСэР. Ленін

Настаўніца, калега маёй бабулі, прыйшла да нас і запытала нешта ў мяне і пасля майго адказу сказала: “О-о-о, ты такі разумны - як Ленін!” А я ёй: “Не, Ленін - во!”, - і паказаў на акцябрацкі значак прымацаваны да маёй кашулі, - “а я – Ліка!”Гэтую гісторыю мне так шмат ...

Падрабязней
kuzminich

150 словаў пра эСэСэСэР. Народная палітінфармацыя

“Зубраня” – беларускі Артэк. Так называлі ці не галоўную ідэалагічную ўстанову па працы з дзецьмі і моладдзю. Летнік працаваў круглы год, процьма дзяцей праходзіла праз тысячы мерапрыемстваў, конкурсаў, канцэртаў... Што было падчас змены – не магу ўзгадаць, але добра памятаю вечары ля вогнішча.Спявалі блатняк і дурацкія савецкія. Але адна з ...

Падрабязней
kuzminich

Гарады вачыма гарадзенца. Дрэздэн і Гародня: яшчэ некалькі паралеляў

Як Вы думаеце, што гэта за будынак на фота ніжэй? Ён выглядае як мусульманская святыня, але насамрэч гэта будынак былой тытунёвай фабрыкі ў Дрэздэне. Зараз тут галерэя сучаснага мастацтва, а святыняй ён ніколі не быў.Паралель першая: тытунёвая фабрыка Адкуль такі будынак? Тытунь у канцы ХІХ – першай палове ХХ стагоддзяў – адзін ...

Падрабязней
Ігар Кузьмініч

150 словаў пра эСэСэСэР. Апельсін

Маю ўстойлівую асацыяцыю паху апельсіна і Новага году. Як цяпер памятаю, як я прачынаюся, а на маім ложку стаіць ладны картонны пакуначак з цукеркамі. А ў пакуначку – цэлы скарб. Сярод звычайных цукерак з крамы – ледзянцоў і шакаладных цукерак з белым ці жоўтым напаўняльнікам, якія я вельмі не любіў, ...

Падрабязней
natashy_720

PROсэрвіс ад Наташ. Фірмовая крама пальчаткавай фабрыкі

Восень надышла нечакана – хто мог падумаць, што ў кастрычніку так пахаладае? Жартую, вядома, успамінаючы зімовыя анекдоты накшталт “в декабре, неожиданно для коммунальных служб, выпал снег”. Так здарылася і са мной – восень ужо на двары, а я ў прыпадку навядзення парадку ў рэчах выкінула ўсе тры пары пальчатак, што ...

Падрабязней