Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

150 словаў пра эСэСэСэР. За выкананы інтэрнацыянальны доўг

Былі летнія канікулы ў вёсцы. Аднекуль усе раптам даведаліся, што да нашага суседа вязуць гроб забітага ў Афганістане сына. А яшчэ некалькі гадзін да гэтага ніхто, ані вяскоўцы, ані бацькі нічога не ведалі пра загібель сына…

Проста на дарозе, ля хаты, сабралася ўся вёска. Мы перабіралі ўсе магчымыя і немагчымыя версіі смерці.

Але найбольш гаварылі пра тое як прывязуць героя. Калі ніхто нічога нікому не казаў – значыцца хочуць неяк па асабліваму падзякаваць бацькам за сына-героя.

strana-moya-nadeysya-na-menya-plakatСамае простае, што нам уяўлялася – гэта доўгая калона баявой тэхнікі, якая будзе праходзіць праз вёску і спыняцца акурат ля хаты, каб з гонарам пахаваць салдата. Рота каравула здымае гроб, салютуюць, піянеры кідаюць кветкі…

Чакалі доўга. І раптам ля хаты героя спыніўся запылены самазвал з разбітымі бартамі. Мы нават не адразу зразумелі, што адбываецца. Задні борт адкінулі і на рэштках сена, побач з бідонамі з-пад малака стаяў цынкавы гроб з абы як напісаным нумарам на верхняй крышцы…

 

Публікацый: 27

Ігар Кузьмініч – гарадзенец, нарадзіўся ў 1972. Скончыў Гарадзенскую сярэднюю школу №14. У 1994 — скончыў факультэт правазнаўства , а ў  1997 — аспірантуру на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Мае больш за дваццаць гадоў стажу працы ў Гродзенскім і Варшаўскім універсітэтах.

Выкладчык, даследчык, працаваў кіраўніком Інавацыйнага цэнтру юрыдычнай адукацыі, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У якасці эксперта па міжнародных стандартах у галіне правоў чалавека, прававой адукацыі, арганізацыйнага развіцця працуе ў краінах Сярэдняй Азіі і Каўказа з міжнароднымі арганізацыямі.

Апублікаваў больш за трыццаць навуковых і навучальна-метадычных прац. Аўтар аўдыёкнігі «Казкі Жыцця Мікіткі і Данілка», якая стваралася пры падтрымцы сайта “Твой стыль”. На сённяшні дзень мае выдадзеныя  “Мастацкай літаратурай” больш за 10 казак.