Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Падпішыся, каб атрымліваць навіны Hrodna.life рэгулярна на сваю паштовую скрыню.

150 словаў пра эСэСэСэР. Торбачка

У савецкі час у краму хадзілі са сплеценай з капронавых нітак торбачкай. Яны былі з больш тоўстай ці танчэйшай ніткі, з большымі ці меншымі ячэйкамі, простыя і з упрыгожаннямі-бахрамой «па-багатаму».

У нас былі дзве такія торбачкі. Як бацькі адпраўлялі мяне ці сястру ў краму, у шуфлядцы на кухні заўсёды ляжалі капронавыя торбачкі зялёнага і карычневага колеру.

Гэтыя торбачкі было зручна захоўваць і можна было насіць у кішэні. Праблема была толькі калі клаў у яе прадукты. Торба прымала часам вельмі дзіўны выгляд і з розных бакоў нешта вылазіла.

150 торбачкаАле мне капронавыя торбачкі запомніліся тым, што іх вешалі за вокнамі на вуліцы Лідскай у інтэрнаце, дзе мы жылі. Яны віселі ўвесь халодны сезон – з восені, зіму і да ранняй вясны.

У торбачкі клалі малако, мяса, масла, тварог, усё што магло хутка сапсавацца і вешалі нанадворку. З вуліцы адразу было відаць, што халадзільнікаў не было практычна ні ў каго на нашай вуліцы…

Публікацый: 38

Ігар Кузьмініч – гарадзенец. Скончыў факультэт правазнаўства. Выкладчык, даследчык, грамадскі дзеяч. Апублікаваў больш за трыццаць навуковых і навучальна-метадычных прац.

Для сваіх дзяцей пачаў пісаць казкі. Аўтар аўдыёкнігі «Казкі Жыцця Мікіткі і Данілка», якая стваралася пры падтрымцы сайта “Твой стыль”. На сённяшні дзень мае выдадзеныя  “Мастацкай літаратурай” больш за 10 казак.