Пірожныя мне не падабаліся, хоць было іх удосталь, асабліва ў форме кошыка. Кошык быў зроблены з пясочнага цеста, усярэдзіне было цёмнае яблычнае варэнне, а ўпрыгожаны быў крэмавымі кветкамі. Яшчэ смакавала мне каўрыжка. Часам яна была з праслойкай таго самага яблычнага варэння, але мне падабалася каўрыжка чыстая.

Затое была адна смаката якую любілі і часта рабілі ўсе мае знаёмыя. Гэта кукурузныя палачкі залітыя расплаўленымі цукеркамі «Ириски». Асобна кукурузныя палачкі, калі на іх было дастаткова цукровай пудры і ірыскі, калі яны жаваліся, — былі файныя. Але разам яны заўсёды былі надзвычай смачнымі.

У рондалі на масле разагравалі ірыскі і залівалі гэтым месівам раскладзеныя кукурузныя палачкі. Ставілі ў халоднае месца і потым жэрлі адразу, бо спыніцца было немагчыма! Хоць і грызці было часта складана і выбрудзіцца было лёгка, але толькі гэта.

Для таго, каб пакашатаваць гэтую смакату, якая каштавала капейкі, заставалася толькі натрапіць на кукурузныя палачкі, якіх чамусьці не заўсёды завозілі… Чаму?

150iryiskikukuruznyiyapalachki