Пакуль у кватэры не было тэлефона, а было гэта дооооўга, я часам званіў, здаецца, толькі маці на працу. Каб пазваніць, трэба было выйсці на вуліцу і прайсці ладны кавалак па БЛК да металічнай будкі ля пошты, у якой ніколі не зачыняліся да канца дзверы і шкло, колькі яго не ўстаўлялі, пастаянна было выбіта.

Тэлефанавалі за дзве капейкі. У майго прыяцеля была адмысловая манетка з прасвідраванай дзірачкай і вісела яна на шыі прадзетая праз доўгую капронавую нітку. Ён з гонарам даставаў сваю манетку, засоўваў у шчыліну аўтамата і калі сканчаў размову — ён сваю манетку выцягваў.

150 словаў пра эСэСэСэР. Савецкі крэатыўМы неяк нават зайздросцілі, што яго тата слесар і быў здолны маленькім свёрлышкам зрабіць маленькую ладную дзірачку на заводзе.

З іншага боку, у мяне ніколі не ўзнікала праблемы з тым каб пазваніць. Нават калі ў мяне не было дзве капейкі - дастаткова было дзве капейкі папрасіць у любога прахожага.