Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

150 словаў пра эСэСэСэР. Савецкая туш для павек – самая эратычная туш у свеце?

Падчас летніку дзяўчаты з нашага атраду папрасілі мяне прынесці ім у пакой прас, бо збіраліся на дыскатэку. Чаму мяне папрасілі, хочацца верыць, што я некаму з іх падабаўся, але хучэй я першы, хто ім трапіўся пад руку…

Заходжу ў пакой, а там дванаццаць прывабных дзяўчат! І яны дазволілі ў іх застацца… Густы замес паху парфумы і лаку даў мне ў галаву. Ладныя, напаўпрыкрытыя фігуры лашчылі вока. Толькі адно выбівала мяне з мрояў і вяртала ў суворую рэчаіснасць.

Дзяўчаты толькі зрэдку перакідваліся словамі. Яны былі занятыя. Усе як адна фарбавалі павекі і падпраўлялі бровы і таму трымалі ў адной руцэ кардонную каробачку з тушшу, у другой маленькі чорны пэндзлік. Кожная з дзяўчат у нейкі момант гучна плявала ў каробачку, шчотачкай узбівала туш і асцярожна наносіла туш на павекі ці бровы.

Дзяўчаты пачалі апранацца і папрасілі мяне адвярнуцца. Я бачыў толькі сцяну з аблезлымі абоямі. З гэтага моманту ў пакоі для мяне засталіся толькі тая сцяна і адзіночныя пляўкі…

leningradskaya-tush-poplyuyka

Публікацый: 27

Ігар Кузьмініч – гарадзенец, нарадзіўся ў 1972. Скончыў Гарадзенскую сярэднюю школу №14. У 1994 — скончыў факультэт правазнаўства , а ў  1997 — аспірантуру на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Мае больш за дваццаць гадоў стажу працы ў Гродзенскім і Варшаўскім універсітэтах.

Выкладчык, даследчык, працаваў кіраўніком Інавацыйнага цэнтру юрыдычнай адукацыі, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У якасці эксперта па міжнародных стандартах у галіне правоў чалавека, прававой адукацыі, арганізацыйнага развіцця працуе ў краінах Сярэдняй Азіі і Каўказа з міжнароднымі арганізацыямі.

Апублікаваў больш за трыццаць навуковых і навучальна-метадычных прац. Аўтар аўдыёкнігі «Казкі Жыцця Мікіткі і Данілка», якая стваралася пры падтрымцы сайта “Твой стыль”. На сённяшні дзень мае выдадзеныя  “Мастацкай літаратурай” больш за 10 казак.