Рамантыка, маладосць, каханне. Як па мне, вельмі важным з’яўляецца фон, знешняе асяроддзе ў якім адбываецца зараджэнне першага кахання. Прыемна, напэўна, узгадваць пра першае каханне, што зарадзіліся падчас балю, альбо ў тэатры. Белыя шаўковыя сукенкі, ладная музыка, прыемныя размовы… Ва ўсялякім разе так вглядала рамантыка ў савецкім кіно.

Усёй паралеллю восьмых класаў вывезлі нас на бульбу, ды невядома з чаго, з начоўкай.

Пасля адбоя самыя няўрымслівыя павылазілі праз вокны і ў гэтую ноч я сустрэў яе. Маё першае каханне. Я як быцам упершыню ўбачыў дзяўчыну з якой правучыўся ў паралельным класе ўсе гэтыя гады. Яна была ў працоўнай куртцы і гумовых ботах, але мне падалося, што яна выглядала вельмі асабліва. Мы ўсёй кодлай хадзілі па вясковай дарозе ля могілак, палілілі за кароўнікам, сядзелі на цюках сена і гаманілі, а я бачыў толькі яе…

Фонам першага кахання ў мяне і маіх школьных сяброў былі кароўнік і гумовыя боты.

150 словаў пра эСэСэСэР. Савецкая рамантыка