У нашай сям'і ніколі не рабілі пяльмені. Сябры часам казалі як лепяць з бацькамі, а мы звычайна рабілі кішку, вантробкі, мачанку з блінамі… Але час ад часу мы куплялі пяльмені.

Ці памятаеце картонную каробку з намаляванай распісанай лыжкай і назвай «Русские пельмени»? Павінны памятаць, бо дакладна такія і зараз прадаюць.

Адрываеш канцы каробкі, якія часта былі кепска склеены. А пяльмехі звычайна былі чамусьці злепленыя адна з адной у вялікі клубок. У кіпень кідаеш. Калі яны адрываюцца, то почасту падаюць толькі сярэдзіны — мясныя кавалачкі, без цеста. Гатуюцца і значная частка ўпаўшых пяльмех — распаўзаецца.

Калі гатаваць тыя пяльмехі, то можна быць упэўненым, што ў любым выпадку заўсёды атрымаецца мутная вада. І да мутнай вады адзін з двух варыянтаў: альбо сырыя пяльмехі альбо пяльмехі распоўзлыя. Дагэтуль не магу зразумець, як рабілі пяльмені, каб яны разпаўзаліся практычна ўсе.

150 словаў пра эСэСэСэР. Пяльмені