У нашым класе вучыўся Валера. Валера вельмі добра ведаў дыскаграфію і гісторыю ўзнікнення цяжкага року. Гуртоў Accept, AC/DC, Iron Maiden…

Аднаго разу прыйшоў да нас, да старшакласнікаў, такі камсамолец-прапагандыст расказваць пра цяжкі рок, які мы ўсе пагалоўна слухалі. Расказваў доўга і нудна. Памятаю толькі яго аповяд пра Kiss-оў - якія адгрызалі жывым куранятам галовы на сцэне. Плёў ды плёў… Ці мала які прапагандон да нас прыходзіў да гэтага і пасля. Але тут раптам ён пытаецца: ці ёсць у нас пытанні? Мы пераглядваемся і першае, што прыходзіць нам у галаву — дзе Валера? Валеры няма ў класе, а значыць няма пытанняў да лектара.

не болтай плакатПасля лекцыі ўсе хлопцы падыходзяць да класнай і пытаюцца куды падзеўся Валера, бо на занятках перад лекцыяй ён быў.

Класная кажа, што яна адправіла яго дзяжурыць у раздзявалку-шатню. Мы пытаемся — нашто? Ён найлепш разбіраецца ў року!

Адказ класнай добра зразумелы зараз:

— Каб пытанняў да лектара не ўзнікала!