Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

150 словаў пра эСэСэСэР. Першая сустрэча з Дзедамі Марозамі

Памятаю вялікую елку ў інтэрнаце на Лідскай. Крамлёўская зорка на верхавіне, шмат дожджыка і пафарбаваныя ў розныя колеры звычайныя лямпачкі заместа гірлянды.

Снягурка спраўна сцішае агульны дзіцячы гоман. Разам з ёй робім карагод і спяваем што моцы пра елачку.

Снягурка ўсё кажа, што Дзед Мароз мае быць хутка, але трэба праспяваць… Вось ён ужо пад’язджае да горада, але трэба паскакаць… Вось хутка зойдзе, але трэба… Нам трэба старацца, бо ён усё чуе і ўсё бачыць!

Мы з радасцю робім усё, што кажа Снягурка, бо хочацца ўбачыць Дзеда Мароза і атрымаць падарункі. Раптам мой сябар торгае мяне за кашулю. Я паварочваюся, а ён некуды паказвае на сцяну і крычыць:

— Пой громчэ! Дзеды Марозы смотрят как мы выступаем!

На сцяне бачу тры вялізныя карціны. На адной з іх – Ленін, якога я ўжо добра ведаў. На іншых карцінах і праўда два Дзеды Марозы. Адзін з круглай, а другі, яго брат, з доўгай барадой.

marks-4

Публікацый: 31

Ігар Кузьмініч – гарадзенец. Скончыў факультэт правазнаўства. Выкладчык, даследчык, грамадскі дзеяч. Апублікаваў больш за трыццаць навуковых і навучальна-метадычных прац.

Для сваіх дзяцей пачаў пісаць казкі. Аўтар аўдыёкнігі «Казкі Жыцця Мікіткі і Данілка», якая стваралася пры падтрымцы сайта “Твой стыль”. На сённяшні дзень мае выдадзеныя  “Мастацкай літаратурай” больш за 10 казак.