У адзін з паслянавагодзіх дзён мама сказала, што да нас з сястрой сёння прыйдзе Дзед Мароз павіншаваць з Новым годам. З усяго інтэрнату ён прыйдзе ТОЛЬКІ ДА НАС! Мы пачалі рыхтавацца. Вызначалі дзе ён стане, дзе мы будзем спяваць і танчыць. Паставілі услончык з якога будзем дэкламаваць вершы. Размеркавалі пытанні, якія будзем яму задаваць.

А далей доўга, доўга… вельмі доўга чакалі.

Ні наранку, ні днём, ні нават познім вечарам Дзед Мароз да нас не прыйшоў і маці паклала нас спаць. І раптам недзе ўночы мама будзіць нас. Мы сонныя і не хочам прачынацца, але мама паднімае нас, бо Дзед Мароз прыйшоў!

Праз колькі часу мы сонныя і змораныя, святочна апранутыя ў сваіх лакіраваных пантофліках стаялі на нашым ложку ўціснуўшы плечы ў дыван на сцяне. А проста перад намі сядзеў здаровы дзед з доўгай белай барадой і для мяне ён быў страшны.

Снягурка папрасіла расказаць вершыкі. За вершы нам у рукі далі навагоднія падарункі з цукеркамі. Паднялі Дзеда Мароза і ён выйшаў, а мы леглі спаць.

За ўсю сустрэчу Дзед Мароз не выціснуў з сябе ніводнага гуку.

150dzedmarozpyanyi