Мая мама працавала ў сістэме дашкольнай дадатковай адукацыі і займала кіруючую пасаду. У савецкія часы займаць кіруючую пасаду без партыйнага білета было выключэннем з правілаў. І як яна сама казала, ёй шмат разоў прапаноўвалі ўступіць у партыю, але ў яе неяк атрымлівалася выкруціцца.

Не ведаю як яна гэта рабіла і што казала, але адзін выпадак я памятаю добра.

Сядзелі мы з татам у зале нашай двухпакаёўкі і глядзелі праграму «Время». А тут мама з кухні заходзіць, тата ўжо пад’еў, сыты і задаволены паўляжыць на крэсле. Мама да яго:

150Народіпартыя— Ты ведаеш… Больш няма ніякіх сілаў адмаўляцца ад уступлення ў партыю. Сказалі, што калі не напішу заяву, то не змагу больш працаваць на сваім месцы… Гэта вельмі су…

— Уступіш у партыю — дахаты не прыходзь! — спакойна перапыніў вытлумачэнні мамы мой бацька. Тата мой быў простым рабочым-мантажнікам і яго ніхто і ніколі не прымушаў нікуды ўступаць.

Мама прапрацавала на сваёй пасадзе да пенсіі ды так і не стала камуністам.