Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

150 словаў пра эСэСэСэР. Гонар быць рабочым?

У старэйшых класах з вучнямі спраўляцца было зусім цяжка, таму для застрашэння выкарыстоўвалі самыя страшныя, з пункту гледжання настаўнікаў і школьнай адміністрацыі, рэчы. Трэба сказаць, што бацькі паўтаралі мантру настаўнікаў адзін у адзін. Іншымі словамі – гэта была ўстаяўшаяся і агульнапрынятая стратэгія з боку тых, хто рэальна прэтэндаваў на ролю асоб, якія ўплывалі на наш лёс, на лёс падрастаючага пакалення СССР.

Што б мы не рабілі ў школе: лайдачылі на ўроку, не рабілі хатняе заданне, пабіліся, размалявалі парту, разбілі шкло, прыйшлі без зменкі, згубілі чырвоны гальштук, курылі ў прыбіральні, сварыліся з бацькамі, не выбівалі дываны, падстаўце іншае… Звычайным застрашэннем нас была фраза:

rabochiy— Будзеш так рабіць – не пойдзеш у дзявяты клас і паступіш ты толькі ў хабзай!

ці:

— Адна табе дарога – у ПТУ! [прафесійна тэхнічнае вучылішча]

альбо:

— Адна табе дарожка — на будоўлю ці завод РА-БО-ЧЫМ!

У вуснах тых, хто страшыў нас, гэта гучала як прысуд… І гэта ў краіне працоўных!

Публікацый: 31

Ігар Кузьмініч – гарадзенец. Скончыў факультэт правазнаўства. Выкладчык, даследчык, грамадскі дзеяч. Апублікаваў больш за трыццаць навуковых і навучальна-метадычных прац.

Для сваіх дзяцей пачаў пісаць казкі. Аўтар аўдыёкнігі «Казкі Жыцця Мікіткі і Данілка», якая стваралася пры падтрымцы сайта “Твой стыль”. На сённяшні дзень мае выдадзеныя  “Мастацкай літаратурай” больш за 10 казак.