Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

У навагоднім забегу цвярозасці ў Гродне ўпершыню паўдзельнічалі замежнікі і гіравікі

Трэці год запар у гродзенцаў была магчымсць адзначыць 1 студзеня прабегам цвярозасці. Сёлета на старт выйшлі 112 чалавек. Адметнай рысай забега стаў удзел замежных аматараў бегу – дзвюх удзельніц з Расіі і аднаго амерыканскага бегуна. Таксама ўпершыню да ініцыятывы бегуноў далучыліся спартсмены-гіравікі. У гонар надыйшоўшага года яны паднялі гіру 2017 разоў.

Да старту забега спартсмены мелі гадзіну на размінку, сяброўскія размовы ці гарачы чай. Многія з іх прышлі на сцежку здароўя, дзе праходзіў забег, з сябрамі, сем’ямі і дзецьмі, каб разам правесці час на свежым паветры.

Пасля агульнай размінкі забег стартаваў.

via GIPHY

 

Першым з удзельнікам адолеў дыстанцыю Арцём Логіш, які сёлета ўпершыню далучыўся да прабега. Арцём прафесійны спартсмен, Новы год сустракае цвяроза, і быў рады даведацца пра магчымасць першы дзень года правезці з аднадумцамі і прыхільнікамі здаровага ладу жыцця.

zabeg-tsvyarozastsi-2017-16

Сярод жанчын пераможцай забегу стала Ганна Ступакевіч. “Я вас усіх люблю, усіх – з кім бегаю!” – эмацыйна выказалася дзяўчына і пажадала на новы год шчасця і бега.

Чытайце яшчэ:  Практыкаванні з мячыкамі: адпачынак, што дапамагае стаць паспяховым

zabeg-tsvyarozastsi-2017-22

Самай малодшай з удзельнікаў забега стала Ева Шаўчэнка. Ёй 7 гадоў.

zabeg-tsvyarozastsi-2017-18

Самай сталай сярод бегуноў стала 76-гадовая Ларыса Смірнова. “Не важна, што прайграеш іншым, важна перамагаць сябе”, – лічыць яна.

zabeg-tsvyarozastsi-2017-23

Адна з замежных удзельніц забега, Вольга Селязнёва, распавяла, што упершыню адзначыла Новы год прабегам. Яе муж, Барыс, родам з Гродна, то  прыязджаць на Новы год сюды да бабулі стала ў іх сям’і традыцыяй. Зараз, мяркуюць яны,  навагоднія традыцыі сям’і папоўняцца забегам цвярозасці і надалей.

zabeg-tsvyarozastsi-2017-28

Роберт з Брукліна прыехаў у Гродна да сяброў. У Амерыцы ён рэгулярна займаецца бегам. Кажа што там браў удзел нават у забегах, што праводзяцца ў навагоднюю ноч.

zabeg-tsvyarozastsi-2017-25

Гіравікі маглі паўдзельнічаць у двух відах спаборніцтваў – пад’ем гіры і кідок у далечынь. Гіру выбралі не вельмі цяжкую, 8-кілаграмовую, каб выжаць яе маглі нават дзяўчаты.

Самымі моцнымі сярод удзельнікаў аказаліся Антон Жлабо і Кацярына Цюлькевіч.

Пераможцы  і тыя ўдзельнікі, каму пашанцавала ў латарэі, атрымалі ад Гродзенскага дабрачыннага таварыства прызы — кубкі з сімволікай навагодняга забега цвярозасці

Чытайце яшчэ:  “Гарадзенская гарбата”, “Дзень”, “Ноч” і “Водары прыроды”: новыя чайныя напіткі прэзентавалі ў Гродне

zabeg-tsvyarozastsi-2017-27

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments