На гэтым тыдні ў нашай падборцы адны дзяўчаты. Як звычайна бывае ў нашай рубрыцы, яны апранаюцца ў Польшчы і сэкандах, але і пра беларускую вопратку нешта чулі.

Ксенія, вучыцца на алігафрэнапедагога-лагапеда

Я зараз здаю дзяржіспыты. Мне хацелася дапамагаць дзецям, здавалася гэта цікавым, цяпер бы можа абрала ўжо іншую спецыяльнасць, але на той момант выбар склаўся так. Маё хобі - я танцую Pole Dance.

Вопратку звычайна купляю ў Гродне, Маскве — езджу туды часта. З любімых марак — H&M, а так пэўных пераваг няма. У мяне няма нейкага пэўнага стылю, люблю як ружовыя сукенкі, так і кеды. З беларускага адзення мне падабаецца толькі бялізна.

Сёння на мне красоўкі New Balance, джынсы Jozefina, заплечнік набыты ў Маскве.

Эла Бегларан, студэнтка медыцынскага ўніверсітэта

Прафесію я выбірала па закліку сэрца. З сёмага класа вельмі-вельмі хацела быць лекарам. Уласна, куды хацела, туды і паступіла. У дзяцінстве я слухала ўсіх лялек, усіх пералячыла, усіх забінтавала. Калі спытаеце любога студэнта, ніхто не скажа, што лёгка і ён проста ляжыць. Калі скажа, значыць хлусіць. Цяжкасцяў у вучобе хапае, але я ні разу не пашкадавала і не расчаравалася.

Стыльныя гродзенцы: як апранаюцца дармаед, лагапед і лэдзі з аўтабізнесу

Вопратку дзе я толькі не купляю. У Гродне вельмі хочацца, але расчароўваюся. Таму часта купляю ў Польшчы і там, дзе адпачываю, каб час не марнаваць. Любімых марак асабліва няма, з абутку толькі Venezia. Заўсёды звяртаю ўвагу на якасць. Для мяне важна, каб рэч было прыемна трымаць у руках і апрануць, каб нейкі тактыльны кантакт быў.

Да крамаў беларускага адзення стаўлюся станоўча, шмат добрых, але, у асноўным, яны дарагія. Тыя беларускія маркі, якія шыюць класную і модную вопратку, студэнтам не па кішэні. Мне падабаецца Milavitsa, Mark Formelle, Burvin. З беларускіх дызайнераў мне падабаецца Марына Давідава.

Стыльныя гродзенцы: як апранаюцца дармаед, лагапед і лэдзі з аўтабізнесу

Сёння на мне чаравікі з Балгарыі, штаны з Польшчы, світшот з «Твое», брошкі ручной працы ад гродзенскага дызайнера, плашч — падарунак, сумка Venezia з Польшчы.

Віялета, вучыцца ў школе

Я часам малюю, люблю шпацыраваць. Вопратку я звычайна купляю ў Гродне, у сэканд-хэндах. Мае любімыя на Захарава ці Касманаўтаў. Любімыя маркі адзення — H&M, Forever21. Крамы беларускага адзення я не наведваю. Адзенне на мне амаль усё з сэканд-хэнда, заплечнік купіла на Скідзельскім рынку.

[irp posts="23 876″ name="Стыльныя гродзенцы: 5 лукаў ад фізкультурнікаў, знаўцаў замежных моў і спецыяліста па тэатры"]

Анастасія, працуе ў аўтамабільным бізнесе

Цяпер вось іду на курсы англійскай мовы. Маё хобі - танцы, крэатыўныя ўсякія штучкі, хэнд-мэйд. Я ўсё жыццё танчыла, у апошні час гэта Pole Dance і стрып пластыка, арабскія танцы.

Стыльныя гродзенцы: як апранаюцца дармаед, лагапед і лэдзі з аўтабізнесу

Я яшчэ паралельна працую ў краме Waikiki, вопратку магу там купіць ці ў Польшчы. Мае любімыя маркі - Bershka, Zara, Reserved. За моднымі тэндэнцыямі я асабліва не сачу, бывае, дзе-небудзь штосьці ўбачу і выбіраю проста тое, што падабаецца.

Да крамаў беларускага адзення, у прынцыпе, стаўлюся добра, але адзінае, што мне не заўсёды падабаецца, гэта дызайн. Пра беларускіх дызайнераў я калісьці чула і чытала, таму што сама вельмі доўга займалася шыццём. Гадоў пяць я ўжо гэтым не займаюся, таму ўжо не скажу нічога.

Стыльныя гродзенцы: як апранаюцца дармаед, лагапед і лэдзі з аўтабізнесу

Сёння на мне сумачка з Магілёва, кофтачка Waikiki, штаны Zara, акуляры з гродзенскага крамачкі.

Каця, прафесійны дармаед

Зараз я катаюся на ровары і радуюся жыццю. Я творчы чалавек, у мяне няма пэўнага хобі - мне ўсё цікава. Я вельмі рэдка купляю вопратку. У асноўным я купляю яе ў сэканд-хэндзе, знаходжу нешта ў мамы ў шафе, у каго-небудзь забяру, выманю, выпрашу або абмяняю. Крытэр выбару — калі ты бачыш і хочаш гэтым валодаць.

Стыльныя гродзенцы: як апранаюцца дармаед, лагапед і лэдзі з аўтабізнесу

Сёння на мне абутак Adidas. Джынсы мне калісьці падарыла сяброўка, таму што яны былі ёй вельмі вялікія і мне яны таксама былі вялікія, праз пару гадоў я іх дастала, абрэзала і вырашыла, што гэтым летам буду ў іх хадзіць. Майку я купіла літаральна два тыдні таму ў сэканд-хэндзе ў дзіцячым аддзеле. Заплечнік мне падарылі, ён са Швецыі.

Стыльныя гродзенцы: як апранаюцца дармаед, лагапед і лэдзі з аўтабізнесу

[irp posts="24 745″ name="Стыльныя гродзенцы: праекціроўшчык і чатыры будучыя лекары (якія любяць Oodji)"]