У чарговым выпуску рубрыкі адныя дзяўчаты: ад абітурыенткі да выпускніцы. Яны займаюцца дызайнам, танцамі і тайскім боксам, а яшчэ амаль усе прызналіся ў любові да Zara.

Александрына, працуе ў модным салоне

Я скончыла ўніверсітэт пару тыдняў таму. Займаюся тайскім боксам і танцамі. Тайскім боксам займаюся каля двух гадоў, можна сказаць, каб дагадзіць тату. Тата заўсёды хацеў, каб я хадзіла ў качалку або займалася якімсьці з адзінаборстваў. А каб дагадзіць маме — пайшла на танцы, займаюся прафесійна ўжо каля чатырох гадоў, езджу на чэмпіянаты ў Мінск.

Вопратку звычайна купляю ў Польшчы, любімыя маркі - Zara, Bershka, Stradivarius. У адзежы мне падабаюцца нюдавыя колеры. У беларускіх крамах часам купляю бялізну. Сёння на мне красоўкі Puma Fenty, іх мне падарыў тата; бомбер Forever21; заплечнік Zara; упрыгажэнні гродзенскага дызайнера.

Маша, вучыцца на дызайнера

Наогул я з Мінска, у Гродна прыехала ў госці да сяброў. Я хаджу ў мастацкую школу, вучуся. Займаюся спортам — хаджу ў залу або бегаю з трэнерам, раней займалася спартыўна-бальнымі танцамі. Вучуся я на дызайнера адзення ў мастацкай школе.

Вопратку я купляю і ў Мінску, і за мяжой, любімыя маркі - Celine, Armani, Zara. У беларускіх крамах магу купіць пару кашулек, каб займацца спортам ці на кожны дзень. Сёння на мне бомбер і сукенка, якія я пашыла разам са сваёй бабуляй. Мая бабуля — дызайнер і яна цяпер мяне вучыць. Красоўкі на мне Celine, торбачка Zara.

Наста, вучыцца ва ўніверсітэце (на фота справа)

Я вучуся ва ўніверсітэце ў Мінску на перакладчыка-рэферэнта. Маё хобі - фатаграфаваць, люблю апрацоўваць фатаграфіі.

Одежду иногда покупаю за границей — Испания, Литва, Польша. Но чаще всего покупаю все в Минске. Мои любимые марки — Bershka, Zara, Jennyfer. При выборе одежды обращаю внимание на то, как она на мне сидит, а модно или нет — это отходит на второй план. В белорусские мазазины изредка захожу, например, в Mark Formelle.

Вопратку часам купляю за мяжой — Іспанія, Літва, Польшча. Але часцей за ўсё купляю усё ў Мінску. Мае любімыя маркі - Bershka, Zara, Jennyfer. Пры выбары адзення звяртаю ўвагу на тое, як яна на мне сядзіць, а модна ці не — гэта адыходзіць на другі план. У беларускія крамы зрэдку заходжу, напрыклад, у Mark Formelle.

Сёння на мне абутак з Польшчы.

Стыльныя гродзенцы: як апранаюцца аматары спорту, танцаў, фатаграфіі і дызайну

Каліна, абітурыентка (на фота злева)

Я скончыла Гродзенскую гарадскую гімназію, пакуль яшчэ нікуды не паступіла — я абітурыент. Пакуль не ведаю, дзе я буду вучыцца далей. Мне падабаецца вывучаць замежныя мовы, пакуль я ведаю толькі нямецкую і польскую, планую вучыць англійскую.

Вопратку я звычайна купляю дзесьці на адпачынку, а калі мне трэба нешта на працягу года, то закупаюся ў Польшчы. Любімыя маркі - Zara, Reserved. У адзежы мне падабаюцца пастэльныя тоны, нешта далікатнае, каб па фігуры ўсё прыгожа сядзела і акуратна было. Не вельмі ярка і не вычварна. З беларускіх крамаў мне падабаецца Мілавіца, Conte.

Стыльныя гродзенцы: як апранаюцца аматары спорту, танцаў, фатаграфіі і дызайну

Сёння на мне красоўкі Adidas, джут Reserved, сукенка New Yorker, кепка House, торба DNKY.

Эліна, вучыцца на перакладчыка

Я вучуся на трэцім курсе. Маё хобі - дызайн адзення і інтэр'ера. Я скончыла мастацкую школу.

Вопратку я купляю не ў Беларусі, таму што якасць у нас нядобрая, звычайна ў Польшчы ці за мяжой, у Італіі, напрыклад. У адзежы якасць на першым месцы, і каб рэчы спалучаліся. Люблю яркія рэчы, нешта незвычайнае, такое, каб не як ва ўсіх было і вылучалася. Любімыя маркі - Gucci, Prada, Mango, тое, што дазваляе бюджэт.

Сёння на мне кюлоты Zara, кофтачка з Італіі, пінжак з Польшчы, торба з Парыжа, красоўкі Reebok, акуляры з AliExpress.

Стыльныя гродзенцы: як апранаюцца аматары спорту, танцаў, фатаграфіі і дызайну