У гэтым выпуску ў нас трое хлопцаў і столькі ж дзяўчат, і амаль усе яны займаюцца нейкай творчасцю. Хтосьці піша карціны маслам, а хтосьці б’е татуіроўкі. А яшчэ яны класна апранаюцца.

Ангеліна, працуе салісткай Гродзенскай абласной філармоніі і памочнікам мастацкага кіраўніка

У Гродна я прыехала з Мінска па размеркаванні з кансерваторыі. Неяк так здарылася, што Гродна мне вельмі спадабаўся.

Раней я купляла італьянскую вопратку ў стокавых крамах, дзе некалькі брэндаў выстаўляюць калекцыі, якія засталіся з мінулых сезонаў. Цяпер мой любімы магазін зачыніўся, таму апранаюся дзе прыйдзецца. Цяпер адкрыліся добрыя крамы, напрыклад, у Old City, дзе можна нешта выбраць, калі ў цябе ёсць густ. Ну, а наогул трэба ўмець рыцца, нават на Скідзельскім рынку можна купіць выдатны касцюм. Трэба ўмець глядзець, умець шукаць.

Стыльныя гродзенцы. Шэсць лукаў ад творчых гродзенцаў (і нарэшце гендарны баланс!)

Любімая марка — Oodji. У вопратцы мне падабаецца мінімалізм, стыльная класіка, а не штосьці чапурыстае. Я не люблю спартыўную вопратку, падабаецца, калі адзенне падкрэслівае элегантнасць, інтэлект. Я думаю, што мая прафесія адлюстроўваецца ў маёй вопратцы.

Зараз я іду на оперу ў драмтэатр, таму я апранулася з павагі да артыстаў. І лічу, што публіка, якая ходзіць на канцэрты, павінна быць апранутая адпаведна, а ў нас з гэтым вялікая праблема.

Стыльныя гродзенцы. Шэсць лукаў ад творчых гродзенцаў (і нарэшце гендарны баланс!)

Сёння на мне акуляры Ray-Ban — гэта вінтажная калекцыя, мне іх прывёз муж з Амерыкі; кофтачка Zara — вельмі цёплая, мне яе прадала піяністка з Прэзідэнцкага аркестра; камбінезон я нашу ўжо 100 500 гадоў, купіла яго ў Мінску на Імпульсе; абутак італьянскі, купіла ў Мінску.

Павел, малюе, займаецца спортам і мантажом

У апошні час пішу алеем жывапіс. Адукацыя — мастак-дызайнер, таму шмат часу адводжу на гэта. Спорт — баскетбол, вось зараз іду на трэніроўку.

Адзенне набываю ў Польшчы, для мяне галоўнае зручнасць. Любімыя маркі - Pull and Bear, Reserved, H&M. Сёння на мне вялікія і зручныя шорты, іх мне хтосьці аддаў; кофта H&M; майку мне падарыла дзяўчына; фенечкі ад сябра, дзяўчыны і з месцаў адпачынку.

[irp posts="26 472″ name="Стыльныя гродзенцы: дызайнеркі, перакладчыца і іншыя аматары Zara"]

Лёша, ходзіць у мадэльную школу

Я зараз хаджу ў мадэльную школу і хутка паеду працаваць у іншую краіну. Раней на маркі я звяртаў увагу, выбіраў што-небудзь, а зараз я проста складаю ў сябе ў галаве стыль і рэчы падбіраю ў асноўным у сэкандах. На мне чаравікі, якія я купіў на Скідзельскім рынку, джынсы, куртку і майку купіў ў сэкандзе даўным-даўно, сёння на мне ўсё старое.

Стыльныя гродзенцы. Шэсць лукаў ад творчых гродзенцаў (і нарэшце гендарны баланс!)

Жэня, займаецца татуіроўкамі

Татуіроўкі я раблю і нашу. Мне было сумна, сядзеў дома і мне мой сябар паказаў, што можна біць шпрыцам. Любімыя маркі - Zara, Adidas, COMME DES GARÇONS PLAY. Сёння на мне кеды Vans, шкарпэткі Nike, джынсы Thrasher, бомбер Zara.

Стыльныя гродзенцы. Шэсць лукаў ад творчых гродзенцаў (і нарэшце гендарны баланс!)

Стыльныя гродзенцы. Шэсць лукаў ад творчых гродзенцаў (і нарэшце гендарны баланс!)

Дар’я, выпускніца

Я пакуль скончыла школу і паступаю ва ўніверсітэт на гістарычны факультэт. Я захапляюся гісторыяй. Маё хобі - чытанне кніг. Любімы пісьменнік — Дастаеўскі.

Стыльныя гродзенцы. Шэсць лукаў ад творчых гродзенцаў (і нарэшце гендарны баланс!)

Вопратку звычайна купляю ў сэканд-хэндзе, на рынку. Любімых марак асабліва няма, нашу тое, што зручна і падабаецца. У адзежы ў першую чаргу звяртаю ўвагу на матэрыял. З беларускага мне падабаюцца мінскія крамы — «Адзенне» і Symbal.by. Сёння на мне швэдар і штаны з сэканд хэнда, кеды Converse, заплечнік з Паўднёвага рынку.

Стыльныя гродзенцы. Шэсць лукаў ад творчых гродзенцаў (і нарэшце гендарны баланс!)

[irp posts="26 010″ name="Стыльныя гродзенцы. Пяць лукаў ад кухара, юрыста і дызайнера (і ўсе яны ў акулярах)"]

Марыя, малюе і вучыцца ў школе

Я наведваю мастацкую школу і збіраюся паступаць на дызайнера. Я малюю з самага дзяцінства, але ўсур'ёз пачала займацца толькі ў мінулым годзе.

Стыльныя гродзенцы. Шэсць лукаў ад творчых гродзенцаў (і нарэшце гендарны баланс!)

Вопратку звычайна купляю ў Польшчы. Любімыя маркі - Zara, H&M, Mango. У адзежы ўвагу звяртаю на ахайнасць і на каляровую гаму, каб не было вельмі ярка. З беларускіх крамаў падабаецца «Мілавіца». Сёння на мне абутак з Польшчы, штаны і торба з Паўднёвага кірмашу, куртка і кофта H&M, шкарпэткі татавы.

Стыльныя гродзенцы. Шэсць лукаў ад творчых гродзенцаў (і нарэшце гендарны баланс!)

Стыльныя гродзенцы. Шэсць лукаў ад творчых гродзенцаў (і нарэшце гендарны баланс!)