Пакуль усе чакаюць сапраўднага лета, мы выйшлі на вуліцу і знайшлі стыльных і прыгожых дзяўчат, якія, як нам здаецца, вельмі нават летнія. Высветлілі, дзе і як апранаюцца будучыя лекары і якія сукенкі шыюць у Гродне.

Юля, працуе праекціроўшчыкам

Мне падабаецца мая праца і прафесія. Маё хобі - настольны тэніс, займаюся каля 6 гадоў. У праектным інстытуце час дазваляе ў абед пагуляць — гэта вельмі адцягвае і для вачэй добра.

Стыльныя гродзенцы: праекціроўшчык і чатыры будучыя лекары (якія любяць Oodji)

Вопратку звычайна купляю ў Гродне, Мінску. З беларускіх крамаў станоўча стаўлюся да Marko, Conte. Хатняе адзенне ад Mark Formelle таксама нічога.

Стыльныя гродзенцы: праекціроўшчык і чатыры будучыя лекары (якія любяць Oodji)

Сёння на мне сукенка ад гродзенскай фірмы, басаножкі купіла на рынку «Паўднёвы», джынсоўку і заплечнік купіла ў Мінску.

[irp posts="22 415″ name="Стыльныя людзі Гродна: 5 лукаў ад аматараў спеваў, спорту і працы з людзьмі"]

Наста, вучыцца на ўрача

Маё хобі - спорт: плаванне, ровар, канькі. Вопратку звычайна купляю ў Польшчы. Любімыя маркі - Mango, Zara.

Стыльныя гродзенцы: праекціроўшчык і чатыры будучыя лекары (якія любяць Oodji)

Да крамаў беларускага адзення стаўлюся добра, але яны дарагія. Адзенне прыгожае і якасць добрая, але дорага. Асабліва мне падабаецца Burvin, Nelva — гэта хутчэй для жанчын сталейшых. Падабаюцца беларускія дызайнеры, асабліва Алёна Гарэцкая.

Сёння на мне джынсоўка і торба Mango, красоўкі Adidas, сукенка Concept Club, акуляры Ray Ban.

Аднагрупніца Насты, вучыцца на ўрача

Маё хобі - гэта ўсялякія канцэрты, каб па-максімуму адарвацца. У асноўным гэта нейкі стары рок — Motörhead, Judas Priest, Nirvana.

Я часта бывала ў Германіі. Мне падабаецца грубы стыль і таму я наогул люблю як немцы апранаюцца, асабліва дзяўчаты. І ў асноўным закуплялася там, фірмы тыпу Atmosphere.

Ну, а тут, калі ў Гродне, то Collin’s. Часта ў Польшчу езджу, там Zara, Mango. Нядаўна я купіла два сукенкі ў Yuvita, мне вельмі спадабаліся, хоць гэта вельмі дорага — па кашальку б’е.

Сёння на мне кашуля і джынсы Collin’s, абутак Oodji, сумачку купіла ў Польшчы.

[irp posts="23 127″ name="Стыльныя людзі Гродна: як і дзе апранаюцца праграмістка, кухар элітнага рэстарана і выкладчык-стажор"]

Дыяна, праходзіць інтэрнатуру

Я скончыла медыцынскі ўніверсітэт і цяпер праходжу інтэрнатуру на базе бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі па спецыяльнасці «акушэрства і гінекалогія». Мне гэтая прафесія падабалася яшчэ са студэнцкіх гадоў, я трохі падзарабляла ў гэтай галіне і, у прынцыпе, вельмі задаволеная. Больш часу я прысвячаю працы, зімой катаюся на каньках, а ўлетку падабаецца атрымліваць асалоду ад прыроды.

Стыльныя гродзенцы: праекціроўшчык і чатыры будучыя лекары (якія любяць Oodji)

Вопратку стараюся купляць імпартную, тут мой любімы магазін Oodji ў «Old city». Калі дзесьці падарожнічаю, то там заходжу ў крамы. Беларуская вопратка мяне не прыцягвае з-за стылю, я заходжу ў беларускія крамы, але толькі паглядзець, нічога там асабліва не купляю. Мне падабаецца дзелавы стыль адзення.

Сёння на мне сукенка Oodji, абутак Мегатоп.

Дыяна, праходзіць інтэрнатуру (так-так, гэта не памылка — таксама Дыяна і таксама інтэрн)

Я скончыла медыцынскі ўніверсітэт, цяпер праходжу інтэрнатуру. Вельмі шмат часу ў студэнцтве я прысвяціла навуцы, а цяпер вось расслабляюсь гэты год — хаджу на «Мозгобойню», сустракаюся з сябрамі, катаюся на ровары, скачу з парашутам.

У мяне ў сям'і дынастыя лекараў - бабулі, бацька, хросны, палова маёй сям'і з медыкаў, таму я свядома ведала куды іду. І пытанняў іншых не ўзнікала з нагоды нейкай іншай прафесіі.

Вопратку часцей за ўсё купляю ў Гродне, але здараецца і ў Мінску, і дзесьці ў Расіі, і на адпачынку. Прасцей, вядома, купіць у нас тут, таму што часу не так шмат вольнага. Любімыя маркі - Mango і H&M, а так, у прынцыпе, для мяне галоўнае знешні выгляд і якасць, а не марка. З беларускіх крамаў падабаецца толькі Mark Formelle.

Сёння на мне сукенка Oodji, пінжак Kira Plastinina, сумка — гэта ручная работа ад Panaskin.

[irp posts="23 876″ name="Стыльныя гродзенцы: 5 лукаў ад фізкультурнікаў, знаўцаў замежных моў і спецыяліста па тэатры"]