Хтосьці ў захапленні ад Хэлоўіна, а хтосьці лічыць яго чужым святам, не ўласцівым беларусам. Але чаму б не выкарыстаць яшчэ адну нагоду адпачыць і пагуляць з сябрамі? Hrodna.life падкажа, дзе і як яго можна адзначыць. Спяшайцеся — святкаванне пачынаецца ўжо сёння, 29 кастрычніка.

Дзіцячы хэлоўін і недзіцячыя зніжкі ў «OldCity»

Конкурсы, гульні, квэсты, фокуснік, дэманічныя прычоскі, дзіцячы грым, смачныя падарункі для тых, хто прыйдзе ў касцюме і, вядома ж, страшна вялікія зніжкі для ўсіх!

Калі: 29−30 кастрычніка, 12.00−18.00

Дзе: ГЦ «OldCity», вул. Дубко, 17

За колькі: бясплатна

Тэматычнае меню і аніматары на «Halloween для самых маленькіх»

Наведвальнікам прапануюць аніматараў, рэалістычную атмасферу, забаўляльную праграму, самую модную музыку, аквагрым, тэматычныя фотазоны, конкурсы і адмысловае меню, з усімі атрыбутамі Хэлоўіна. Арганізатары абяцаюць, што на гэтым мерапрыемстве будзе весела не толькі дзецям, але і іх бацькам.

Калі: 29 кастрычніка, субота, 13.00 — 17.00

Дзе: Колизей 2000, вул. Карла Маркса, 31

За колькі: 5 р. за дзіця. Суправоджваючы дарослы — бясплатна

Начны пейзаж ад арт-студыі Кацярыны Забелінай

Запрашаюцца творчыя дзеці ад 7 гадоў, якія любяць маляваць. На майстар-класе яны намалююць начны пейзаж з гарбузамі і лятучымі мышамі, а надпіс «Halloween» сам з’явіцца на карціне. Усе матэрыялы ўключаны ў кошт. Запіс па тэлефонах: МТС (8029) 7 859 598, Velcom (8029) 9 698 094.

Колькасць месцаў абмежавана!

Калі: 29 кастрычніка, субота, 17.30

Дзе: ДЦ «Веселый остров», вул. Савецкая, 18, другі паверх,

За колькі: 8 р.

Нalloween party ў «Колизее — 2000»

Забаўляць наведвальнікаў будзе тэатр жахаў «Маскарад»! У праграме: конкурсы, аквагрым, фотасесія, тэматычная фотозона, спецыяльнае меню. За музыку адказваюць DJ ELICRUST і DJ GORSHANOV.

Калі: 29 кастрычніка, субота, 18.00 — 22.00

Дзе: Колизей 2000, вул. Карла Маркса, 31

За колькі: 7 р.

Halloween у Nesterka Bar

У праграме IVAN, KARP (Minsk), FOXX (Minsk), святочная атмасфера, спецыяльныя напоі і пачастункі.

Калі: 29 кастрычніка, субота, з 21.00

Дзе: вул. Маставая, 35

За колькі: бясплатна

Halloween y «Рэлаксе»

У праграме: запальваючае Barmen Show, тэатральныя пастаноўкі, жывы вакальны выступ. Фірмовы напой гэтага вечара — Крывавая Мэры, а фірмовы дэсерт — торт «Чырвоны Аксаміт».

Калі: 29 кастрычніка, субота, з 22.00

Дзе: бар «Релакс», вул. Кірава, 41

За колькі: бронь столікаў

Halloween у «Галактыцы»

У праграме фотазона, freak show i sexy go-go.

Калі: МЗЦ «Галактика», вул. Лідская, 1

Дзе: 29 кастрычніка, субота, з 22.00

За колькі: да 00.00 уваход у касцюмах ці грыме бясплатны. Без — 8 р. Пасля 00.00: мужчынам — 15 р., жанчынам — 10 р.

Deep & Dark Halloween Volume IX

У праграме дыджэі Noisbit, Zhuk, Parti3an і snoxous.

Калі: 29 кастрычніка, субота, з 22.00

Дзе: вул. Тэльмана, 4

За колькі: бясплатна

Halloween у «Movie 60»

У праграме freak show, мёртвыя скульптуры, прызы за лепшыя касцюмы, музыка і грым.

Калі: МЦ «Гродно», вул. Савецкая, 9

Дзе: 29 кастрычніка, субота, з 22.00

За колькі: да 00.00 уваход у касцюмах ці грыме бясплатны

Хэлоўін у Школе фітнэса і танца «Найла»

Пасля бясплатнага майстар-класа Марты Грачовай па беліданс адбудзецца святкаванне хэлоуіна ў 13.30. Вас чакае некалькі на выбар майстар-класаў па рукадзеллі на тэматыку свята, пачастунак, наведванне гульнявога пакоя Бім-Бом і, вядома ж, страшылкі. Запрашальнікі - па тэл. 80 297 854 772

Калі: 30 кастрычніка, нядзеля, 12.00

Дзе: вул. Леніна, 5

За колькі: па запрашальніках

Жахлівыя мульцікі ў «Партале»

«Партал» запрашае на нядзельны марафон адных з самых цікавых мультфільмаў апошняга часу. Кожны з іх так ці інакш абыгрывае хэлаўінскай тэматыку — суседства царства жывых і царства мёртвых; дзве з іх зроблены ў рэдкай тэхніцы лялечнай анімацыі.

Калі: 30 кастрычніка, нядзеля, 16.00

Дзе: вул. Вялікая Траецкая, 31

За колькі: па тарыфу антыкафэ

Грым і DJ VOVA у кафэ «Рандэву»

«Рандеву» заклікае праявіць сваю ўтоеную сутнасць — стаць вампірам, пярэваратнем або іншай таямнічым істотай. Музычнае суправаджэнне вечара забяспечыць DJ VOVA. Грым зробяць візажысты. Столік можна забраніраваць па тэл. +37 533 67 888 98.

Калі: 30 кастрычніка, нядзеля

Дзе: вул. Гагарына, 19

За колькі: уваход вольны

Іншыя месцы

Госці ў касцюме атрымаюць 29−30 кастрычніка «зелле» ў пачастунак у бары «Чемпи», 30−31 кастрычніка — 30% зніжку на ўсе напоі ў «Кофе Саунд», уключаючы фірмовы гарбузовы латэ, у краме коміксаў «NovaBooks» — 10% зніжку на ўсе коміксы.

Хэлоўін — сучаснае свята, якое ўзыходзіць да традыцый старажытных кельтаў Ірландыі і Шатландыі. Адзначаецца 31 кастрычніка, напярэдадні Дня ўсіх святых. Хэлоўін традыцыйна святкуецца ў англамоўных краінах, хоць афіцыйным выходным днём не з’яўляецца. З канца XX стагоддзя, у ходзе працэсу глабалізацыі, мода на атрыбутыку Хэлаўіна паўстала таксама ў большасці неангламоўных краін Еўропы і ў СНД. «Дзень усіх Святых» упершыню згадваецца ў XVI стагоддзі як Шатландскае скарачэнне ангельскай фразы All-Hallows-Even.