Нягледзячы на сапраўдную марозную зіму, на вуліцах Гродна шматлюдна. Карэспандэнт Hrodna.life 7 студзеня пагутарыў з мінакамі ў цэнтры горада і высветліў, што прымусіла іх у марозны выходны выйсці з цёплых дамоў.

Віталь

— Дома рабіць няма чаго, а ў горадзе каткі залілі. Вядома, я адправіўся катацца. Жыву на Пушкіна, на каток прыйшоў у парк у 9 раніцы. На градусніку было тады -20°C. Але такое надвор’е цяжкасцяў мне не прынесла, я катаўся пяціь гадзін. Узяў з сабой чай, якім час ад часу саграваўся.

1

Аляксандр

— Мне маразы не страшныя, бо мне працаваць трэба. А наогул, што такое -20°C? У маёй маладосці маразы былі яшчэ мацней, і гэта было нармальнай з’явай. Але зараз гляджу і людзей у горадзе шмат, напэўна, не ўсё так страшна.

2

Васіль

— Свята, добрае надвор’е, ды і наваселле ў нас. Вось і вырашылі выбрацца ў горад і заадно купіць некалькі дываноў. Моцны мароз нас не трывожыць.

3

Юрый Іосіфавіч

— У такое халоднае надвор’е з дому мяне прымусіла выйсці хвароба сябра. Я прыехаў да яго ў бальніцу і заглохнуў трохi. Але мне дапамаглi добрыя людзі і мой масквіч зноў завёўся.

5

Ірына

— Калі раніцай было холадна, то ўжо бліжэй да абеду з’явілася сонца і мы з сям’ёй вырашылі схадзіць на горку ў Пышкі. Такога марознага надвор’я мы чакалі даўно. А паглядзiце колькi дзяцей на горцы — яны сюды ідуць з вялікім задавальненнем, нягледзячы на мароз. Снег ужо для нас стаў рэдкасцю, так што мы павінны атрымліваць асалоду ад такіх момантаў.

4

Дзмітрый

— Надвор'е добрае, а мой ровар — гэта транспарт на круглы год. У мяне ўжо гэта пятая зіма на двухколавым транспарце. У такі мароз галоўнае правільна апранацца і праблем ніякіх не будзе.

6

Сяргей

— Я выйшаў дапамагаць людзям спраўляцца з маразамі - наліваць гарачую гарбату. Буду стаяць, пакуль буду здольны. Да гэтага ездзіў на машыне і дапамагаў кіроўцам, у якіх узніклі праблемы. Дапамагаць людзям мне падабаецца і я гэта буду рабіць далей.

7