Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Рэквіем па “Гарачым Хлебе”. Як 10 гадоў таму ў Гродне знеслі сапраўдны помнік

10 год таму, ранкам 6 кастрычніка 2006 г., па загаду гродзенскіх уладаў быў знасены адзін з найцікавейшых міжваенных дамоў нашага горада. Утульна размешчаны на куце вуліц 17 верасня ды Горкага ён сустракаў гродзенцаў смачным пахам гарачага свежага хлеба, фарміраваў пачатак квартала так званай Залатой Горкі – месца, дзе заканчваўся горад у першай палове ХХ ст.

Залатую Горку – каля дзясятка драўляных дамоў – знеслі ў жніўні-верасні 2006 года, а вось за “Гарачы Хлеб” гісторыкі вырашылі пазмагацца. Яны падалі заяўку на ўнясенне будынка ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Каштоўнасць будынка была настолькі відавочная, што ў Міністэрстве культуры знос “Гарачага Хлеба” прыпынілі.

2006-09-06-14-44-01

Па рэспубліканскім тэлебачанні нават паказалі рэпартаж аб спробах захавання дома, які складаўся з цалкам аптымістычных “прадбачанняў” чыноўнікаў ды журналістаў.

Паралельна гродзенцы і мінчане збіралі подпісы за тое, каб захаваць будынак. На момант зносу такіх подпісаў было каля 600.

2006-09-06-07-37-51

Аднак вечарам 5 кастрычніка стала вядома, што Міністэрства культуры па просьбе гродзенскіх абласных уладаў заднім чыслом адкінула прапанову па ўключэнні дома ў спіс каштоўнасцей. Ранкам 6 кастрычніка цяжкая будаўнічая тэхніка цалкам зруйнавала будынак.

Чытайце яшчэ:  Парадкуюць бярлогі, змяняюць рацыён: гродзенскі заапарк пераходзіць на зімовы рэжым

2006-09-06-07-53-22

Гродзенцы яшчэ і ранкам падпісвалі просьбу, якая была прыклеена да вітрын старога дома. У працэсе руйнавання яе сарвалі ды кінулі на зямлю. На месцы зруйнавана дома так нічога і не збудавалі. Нават праз дзесяць гадоў участак зямлі прапануюць набыць неіснуючым гродзенскім інвестарам.

Дарэчы, месца на скрыжванні Горкага і 17 верасня стала адным з самых аварыйных скрыжаванняў Гродна. Кожны год там здараюцца цяжкія аварыі. Самай кур’ёзнай было падзенне танка з цягача. Толькі цудам ніхто не пацярпеў.

Cincopa WordPress plugin

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments